Муаен (востраў)
Муаен (ад фр.: moyenne, «сярэдні») — невялікі востраў у Індыйскім акіян, адносіцца да Сейшэльскіх астравоў. З’яўляецца часткай Нацыянальнага марскога парка Сент-Ан.
Муаен? | |
---|---|
Характарыстыкі | |
Плошча |
|
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
4°37′00″ пд. ш. 55°30′00″ у. д.HGЯO | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфія
правіцьВостраў Муаен размешчаны за 4,5 км на поўнач ад вострава Маэ. Адміністрацыйна адносіцца да акругі Мон-Флеры. Востраў адносіцца да так званых Унутраных Сейшэльскіх вастравоў і з’яўляецца гранітным. Даўжыня вострава складае 480 м, шырыня — 300 м.
Гісторыя
правіцьЗ 1915 года да 1970-х гадоў востраў быў закінуты[1]. У 1962 годзе яго за £8,000 набыў англійскі бізнэсмэн Брэндан Грымшоў. Да сваёй смерці ў ліпені 2012 года ён быў адзіным жыхаром вострава.
Брэндан Грымшоў разам з мясцовым памочнікам Рэнэ Антуанам Лафартунам прыклаў велізарныя намаганні, каб зрабіць востраў прыдатным да пражывання. У першую чаргу, востраў быў абвешчаны прыродным запаведнікам і з турыстаў, якія наведвалі Муаен, спаганялася плата ў памеры 12 Еўра (у кошт наведвання ўваходзіла экскурсія па востраву, адпачынак на пляжы і абед у рэстаране «Вясёлы Роджэр»). Грымшоў з партнёрам высадзілі 16 тысяч дрэў, праклалі 4,8 км сцежак[2], завезлі і выгадавалі гіганцкіх чарапах, папуляцыя якіх цяпер складае 120 асобін[3]. На востраве, акрамя рэстарана, ёсць невялікі музей, капліца, дзе на дошцы выбітыя імёны ўсіх уладальнікаў вострава з 1850 года, і невялікія могілкі на 3 магілы, дзе пахаваны бацька Грымшоў і двое невядомых піратаў, па сцвярджэнні Грымшоў.
Брэндан Грымшоў памёр у ліпені 2012 года. Яго прыёмны сын Рэнэ Антуан Лафартун памёр ад раку ў 2007 годзе.
У 2008 годзе востраву афіцыйна быў нададзены статус запаведніка. Па стане на лістапад 2012 года востраў з’яўляецца часткай нацыянальнага парку.
Цікавыя факты
правіцьХадзілі чуткі аб закапаных на востраве скарбах коштам £30 млн[3]. Брэндан Грымшоў на працягу свайго пражывання на востраве дарэмна шукаў іх.
Зноскі
- ↑ Moyenne (англ.)(недаступная спасылка). The Seychelles Islands. Another World. Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2014. Праверана 19 снежня 2017.
- ↑ Welcome to the Official Destination Website for the Seychelles Islands - Quintessential islander Brendon Grimshaw dies at 87(недаступная спасылка). www.seychelles.travel. Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2017. Праверана 26 снежня 2015.
- ↑ а б By 'eck! It's Yorkshire's Robinson Crusoe: Brit who bought a cut-price island in the Seychelles 50 years ago... and still lives in blissful solitude with 120 giant tortoises . Mail Online. Праверана 26 снежня 2015.
Літаратура
правіць- A Grain of Sand: The Story of One Man and an Island. Camerapix, 1997, ISBN 1874041334.
Спасылкі
правіць- Пятьдесят лет на необитаемом острове(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2012.
- Ураганы проходят стороной | Публикации | Вокруг Света
- Британец купил остров на Сейшелах и превратил его в «рай». Фото. Видео Архівавана 4 чэрвеня 2012.
- The Seychelles Islands. Another World(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2014.