Мудугар
Мудугар, або мудувар (саманазва മുഡുഗര്) — малы народ на поўдні Індыі. Жывуць у горнай мясцовасці на тэрыторыі штатаў Керала, Тамілнад і Махараштра. Агульная колькасць (2011 г.) - 23 746 чал.
Мудугар (മുഡുഗര് ) | |
Агульная колькасць | 23 746 (2011 г.) |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Індыя |
Мова | мудуга |
Рэлігія | індуізм |
Блізкія этнічныя групы | малаялі, уладан |
Мудугар размаўляюць на непісьменнай мове, блізкай да малаялам. Адрозніваюцца знешнасцю і заняткамі. Сярод мудугар часцяком сустракаюцца людзі высокага росту з доўгімі насамі і прамымі валасамі. Асноўныя заняткі — паляванне, збіральніцтва, падсечна-агнявое земляробства.
Мудугар лічацца племянной супольнасцю. На чале народа стаіць правадыр і старшыні тхулаяры і куларан. Сем'і малыя нуклеарныя. Уласнасць сям'і належыць жонцы. Адлік сваяцтва матрылакальны. Рэдка сустракаецца паліандрыя.
Мудугар маюць асобныя жытлы для халасцякоў, у якіх жывуць хлопчыкі прыкладна з 10 гадоў, а таксама асобныя жытлы для дзяўчат.
Зноскі
Спасылкі
правіць- MUDUGAR
- A Case Study of Mudugar Kurumbar Research Centre(недаступная спасылка)