Малаялі (малаялам മലയാളി, літаральна "жыхары гор") — карэннае насельніцтва Паўднёвай Індыі, галоўным чынам штата Керала. Да малаялі адносяць як канкрэтны народ, так і прадстаўнікоў малых этнічных і этнаканфесійных груп, якія размаўляюць на мове малаялам. Агульная колькасць у Індыі — 34 776 533 (2011 г.)[1]. У выніку эміграцыі буйныя абшчыны малаялі склаліся ў краінах Персідскага заліву і Малайзіі[2].

Малаялі
(മലയാളി)
Brahmin family in Kerala (1902).jpg
Агульная колькасць болей за 35 млн (2011 г.)
Рэгіёны пражывання Flag of India.svg Індыя:
34776533

Flag of the United Arab Emirates.svg ААЭ:
326000
Flag of Oman.svg Аман:
232000
Flag of Malaysia.svg Малайзія:
348000
Flag of Qatar.svg Катар:
78000
Flag of Bahrain.svg Бахрэйн:
61000

Мова малаялам
Рэлігія індуізм, іслам, хрысціянства, іўдаізм
Блізкія этнічныя групы тамілы, тэлугу, уладан, мудугар

ПаходжаннеПравіць

Першыя людзі сучаснага тыпу з'явіліся на паўднёвым захадзе Індыі ў каменным веку. Мяркуецца, што яны былі блізкія да продкаў ведаў Шры-Ланкі. Але ў 1 тысячагоддзі да н. э. яны зліліся з прышлым дравідыйскім насельніцтвам. Адзіным нашчадкам старажытных жыхароў з'яўляецца горнае племя уладан. На схілах Заходніх Гатаў захаваліся мегалітычныя збудаванні 1 тысячагоддзя да н. э. Пазней пачалося засяленне Малабара, які доўгі час быў пакрыты лясамі.

Дзякуючы прыдатнаму геаграфічнаму становішчу на Малабарскім узбярэжжы сяліліся выхадцы з розных рэгіёнаў Індыі і іншых краін. Лічыцца, што мова малаялам вылучылася ў IX - XII ст. н. э. Прыкладна ў гэты час сфарміравалася народнасць малаялі. Канчатковае адасабленне малаялі ад іншых дравідыйскіх народаў Паўднёвай Індыі адбылося ў выніку культурнага адраджэння XIX - перш. пал. XX стст. У 1956 г. малаялам стаў афіцыйнай мовай штата Керала, а яго носьбіты атрымалі агульную назву малаялі.

КультураПравіць

Культура малаялі адрозніваецца значнай стракатасцю дзякуючы сталаму знешняму ўплыву, рэлігійнаму і каставаму падзелу грамадства. Больш за палову малаялі займаецца сельскай гаспадаркай. Астатнія - рыбакі, мараплаўцы, рамеснікі, жыхары буйных гарадоў, уцягнутыя ў прамысловасць і сферу абслугоўвання.

Каставая сістэма прыжылася пазней, чым у іншых рэгіёнах Індыі, таму не выціскнула традыцыйную матрылакальную сістэму сваяцтва. Яна асабліва характэрна для вышэйшых каст наяраў, якія здольныя прасачыць свае карані па матчынай лініі на працягу некалькіх стагоддзяў. Важную ролю ў сям'і адыгрывае не бацька, а старэйшы брат маці. У ранейшыя часы спадчына таксама перадавалася па лініі маці. У вясковых жыхароў сустракаюцца выпадкі паліандрыі. Выхадцы з вёсак і іх нашчадкі звычайна зберагаюць шчыльныя сувязі з месцам паходжання, што садзейнічае захаванню традыцыйных адносін.

МоваПравіць

Малаялам, родная мова малаялі, адносіцца да дравідыйскай сям'і моў. Мае агульнае паходжанне з мовамі тамілаў і тэлугу. Шырока выкарыстоўваецца ў паўседзённым побыце, сродках масавай інфармацыі, літаратуры і г. д. Узровень пісьменнасці адзін з вышэйшых у Індыі.

РэлігіяПравіць

Большасць вернікаў-малаялі спавядае індуізм. Вышэйшыя касты: намбудыры, амбалавасі, наяры, тыяры, ілавары.

Вылучаюцца таксама этнаканфесійныя групы хрысціян (пераважна праваслаўных і каталікоў), мусульман і іўдэяў.

Зноскі

СпасылкіПравіць