Амбалавасі (малаял.: അമ്പലവാസി) — група дробных каст храмавых служак сярод малаялі. Агульная колькасць у Індыі (2019 г.) — 153 000 чалавек.

Актор амбалавасі падчас святочнага відовішча

Касты амбалавасі фактычна ўваходзяць у варну брахманаў, аднак стаяць ніжэй за намбудыры. Звычайна выконваюць паўседзённую працу, жывуць пры індуісцкіх храмах або каля іх. Кожнай касце таксама належыць пэўная рытуальная роля. Напрыклад, маі і намбішан ўпрыгожваюць храмы падчас святаў, тыятуні суправаджаюць храмавыя працэсіі, чачыяр спяваюць рэлігійныя гімны, вар'яр кіруюць храмавай гаспадаркай і нясуць абавязак абароны храма падчас вайны. Сярод амбалавасі таксама вылучаюцца касты хатніх настаўнікаў, спевакоў і танцораў. Каста намб'яр на поўначы Малабара мела сваяцкія сувязі з манархічнымі дынастыямі.

Фармальна касты лічацца эндагамнымі, аднак дазваляюцца шлюбы з намбудыры, наярамі, храмавымі служкамі з іншых каст. У мінулым амалавасі выконвалі надзвычай важныя культурныя функцыі, паколькі займаліся адукацыяй, арганізоўвалі пахаванні і тэатральныя відовішчы. У нашы дні супольнасці амбалавасі захоўваюць старажытныя традыцыі малаялі.

Спасылкі правіць