Фота 1909 г.

Тыяры, або тыя (малаял.: തീയ്യർ) — прадстаўнікі прывілегіраванай касты на Малабарскім ўзбярэжжы Індыі.

ПаходжаннеПравіць

Тыяры звычайна займалі прафесіі, звязаныя з мастацтвам, настаўніцкай дзейнасцю, практыкавалі аюрведу, ваенную справу. Становішча тыяраў у традыцыйным грамадстве Кералы нагадвала становішча большай па колькасці касты ілавараў, таму ў брытанскай каланіяльнай гістарыяграфіі яны разглядаліся як супольная каста. У нашы дні тыяры адвяргаюць сваяцтва з ілаварамі, паколькі маюць розныя міфалагічныя традыцыі адліку продкаў і істотныя адрозненні ў традыцыйным побыце.

Знешнасць тыяраў нагадвае паўднёвых еўрапейцаў, таму ў 1936 г. пісьменнік Шры-Камбіланантхан высунуў гіпотэзу аб іх паходжанні ад мінойцаў, якія мігрыравалі ў Індыю пасля руйнавання іх цывілізацыі. У апошнія гады распаўсюджваецца версія, заснаваная на сапраўдных генетычных даследаваннях, аб паходжанні тыяраў ад выхадцаў з тэрыторыі сучаснага Кыргызстана, што перасяліліся ў Малабар у жалезным веку.

Асаблівасці культурыПравіць

Тыяры традыцыйна спавядаюць індуізм у форме шываізму. Падзяляюцца на 8 экзагамных родаў. Шлюбы знутры аднаго і таго ж роду забаронены. Адлік сваяцтва і перадача спадчыны па жаночай лініі. Тыяры не практыкавалі выкуп нявесты або пасаг. У мінулым адрозніваліся ў вопратцы, паколькі не апраналі верхнюю частку цела. Тыяры знакаміты арганізацыяй маляўнічага свята тэям, якое суправаджаецца тэатральнымі і танцавальнымі відовішчамі, спевамі гістарычных песень.

ГалерэяПравіць

СпасылкіПравіць