Мудэхары
Мудэхары (ісп.: mudejar, ад араб. мудаджан — прыручаны, хатні) — мусульманскае насельніцтва, якое заставалася на тэрыторыі Пірынейскага паўвострава, адваяванай іспанскімі дзяржавамі падчас Рэканкісты.
Першапачаткова мудэхарам было дазволенае захоўваць свае землі, законы і звычаі, вызнаваць іслам. У шэрагу месцаў, аднак, у парушэнне дамоў мудэхары падвяргаліся пераследам (у прыватнасці, ім загадвалася адмысловая адзежа, вылучаўшая іх з астатняга насельніцтва). З падзеннем у 1492 эмірата Гранады іх гвалтоўна сталі звяртаць у хрысціянства. З гэтага часу мудэхары, якія прынялі хрысціянства, завуцца марыскі.
Стыль «мудэхар» у мастацтве
правіцьМудэхары стварылі ў XV і XVI стст. адмысловы стыль, змяшаны з стылем рэнесанс і з маўрытанскімі формамі; галоўныя помнікі гэтага стылю — палац Інфантада ў Гвадалахары, так наз. дом Пілата і некаторыя часткі Альказара ў Севільі.
Галерэя
правіць-
La Seo - Wall of the Parroquieta
-
Monastery of Santa Clara in Tordesillas, characteristical artesonado ceiling
-
Mudejar of Segovia: San Esteban, in Cuellar
-
Mudejar castle of La Mota, in Medina del Campo, Valladolid.
-
Cathedral of Teruel.
-
Dome of the San Juan church in Calatayud
-
Central courtyard of the Royal Palace of Sintra (Portugal), with Mudejar tiles and arches.
-
Church of San Marcos, Seville
Спасылкі
правіцьМудэхары на Вікісховішчы |