Мужчынская зборная Даніі па гандболе

Шаблон:Зборная краіны па гандболе

Спартыўныя ўзнагароды
Чэмпіянаты свету
Срэбра Швецыя 1967 Зборная
Бронза Германія 2007 Зборная
Срэбра Швецыя 2011 Зборная
Срэбра Іспанія 2013 Зборная
Чэмпіянаты Еўропы
Золата Нарвегія 2008 Зборная
Золата Сербія 2012 Зборная
Бронза Швецыя 2002 Зборная
Бронза Славенія 2004 Зборная
Бронза Швейцарыя 2006 Зборная

Збо́рная Да́ніі па гандбо́ле (дацк.: Danmarks håndboldlandshold) — мужчынская нацыянальная зборная Даніі, якая прадстаўляе дзяржаву на міжнародных спаборніцтвах па гандболе. Склад каманды вызначае Дацкая гандбольная федэрацыя. Гандбольная зборная Даніі — двухразовы чэмпіён Еўропы (2008, 2012) і лідар па колькасці медалёў чэмпіянатаў Еўропы (5).

Гісторыя правіць

Гандбол — другі па папулярнасці від спорту ў Даніі пасля футбола. У 2003 Дацкая гандбольная федэрацыя мела больш за 146 000 членаў.

Чэмпіянат свету 2007 года правіць

У 2007 Данія брала ўдзел у Чэмпіянаце свету ў Германіі, дзе яны трапілі ў групу E разам з Анголай, Венгрыяй і Нарвегіяй. Атрымаўшы перамогі ў матчах з Анголай і Нарвегіяй, Данія выйшла ў асноўны раўнд, дзе трапіла ў групу з Харватыяй, Чэхіяй, Расіяй, Венгрыяй і дзейным чэмпіёнам — Іспаніяй.

Пачаўшы з паражэнні ад Харватыі, Данія перамагла ва ўсіх астатніх матчах. У чвэрцьфінале датчане перамаглі Ісландыю з мінімальнай розніцай 42:41, аднак у паўфінале саступілі Польшчы 36:33. У матчы за 3-е месца каманда перамагла Францыю 34:27 і заваявала бронзу.

Лінейны датчан Мікаэль Вестэргард Кнудсен увайшоў у склад зборнай усіх зорак чэмпіянату.

Чэмпіянат Еўропы 2008 года правіць

Тры разы запар заняўшы трэція месцы чэмпіянатаў Еўропы, зборная Даніі нарэшце ў 2008 года ў Нарвегіі заваявала золата. Толькі аднойчы каманда саступіла зборнай гаспадароў у зацятым дэрбі. У фінале Данія перамагла Харватыю 24:20. Варатар Каспер Віт і крайні Ларс Крысціянсен былі ўключаны ў зборную ўсіх зорак, а Ларс Крысціянсен яшчэ стаў і найлепшым бамбардзірам турніру.

Чэмпіянат Еўропы 2010 года правіць

Дзейныя чэмпіёны былі фаварытамі і на гэтым чэмпіянаце. Аднак Данія не выйшла ў асноўны раўнд, саступіўшы Ісландыі і Харватыі і задаволіўшыся перамогай над Іспаніяй 34:27 у матчы за 5-е месца.

Чэмпіянат свету 2011 года правіць

У 2011 года ў Германіі, атрымаўшы 9 перамог запар, Данія ўпершыню за 44 гады выйшла ў фінал Чэмпіянату свету. У апошнім матчы датчане саступілі Францыі 35:37 у авертайме. Такім чынам, на той час Францыя валодала ўсімі трыма тытуламі: чэмпіёнаў Еўропы, Алімпійскіх гульняў і свету.

Чэмпіянат Еўропы 2012 года правіць

На Чэмпіянаце Еўропы зборная Даніі зноў была адной з фаварытак як віцэ-чэмпіён свету. Аднак у групе яна саступіла Сербіі і Польшчы, прайшоўшы ў асноўны раўнд без заробленых пунктаў і павінна была не толькі перамагаць ва ўсіх матчах, але і спадзявацца на спрыяльныя вынікі іншых зборных. У апошнім туры толькі перамога Польшчы над Германіяй магла ўратаваць Данію, і Польшча атрымала цяжкую перамогу 33:32. Даніі заставалася проста перамагчы Швецыю, і з гэтай перамогай (31:24) Данія стала першай зборнай у гісторыі чэмпіянатаў Еўропы, якая здолела выйсці ў паўфінал, маючы 0 пунктаў пасля групавога раўнду.

У паўфінале зборная Даніі зноў сустрэлася з іспанцамі, як гэта здарылася на мінулагоднім чэмпіянаце свету-2011. Данія зноў была мацнейшаю (25:24), а ў фінале ў малавыніковым матчы перамагла Сербію 21:19. Гэта зрабіла Данію першай гандбольнай зборнай, якая стала чэмпіёнам Еўропы пасля таго, як выйшла ў асноўны раўнд з 0 пунктаў.

Чэмпіянат свету 2013 года правіць

Дзейны чэмпіён Еўропы трапіў у групу B з Расіяй, Ісландыяй, Македоніяй, Катарам і Чылі. Датчане перамаглі ва ўсіх матчах, у 1/8 без праблем адолеўшы Туніс 30:23. Першая палова чвэрцьфінальнага матча супраць Венгрыі скончылася з камфортным лікам 18:11, аднак у другой палове завязалася напружаная барацьба; тым не менш Данія здолела атрымаць перамогу 28:26. Другі раз запар зборная Даніі выйшла ў паўфінал спаборніцтва, дзе сустрэлася з Харватыяй, якая выбіла з розыгрышу дзейных чэмпіёнаў, французаў. Нягледзячы на гэта, Данія правяла найлепшы свой матч на чэмпіянаце, перамогшы 30:24 і другі раз запар дасягнуўшы фіналу.

У фінале іх чакала зборная гаспадароў — Іспанія. Гэты матч стаў кашмарам зборнай Даніі, якая саступіла з непрыстойнай розніцай у 16 галоў, двойчы запар аступіўшыся ў фіналах чэмпіянатаў свету.

Храналогія выступаў правіць

Чэмпіянат свету правіць

Рок Раўнд Пазіцыя Г В Н* П ЗМ ПМ
  1938 Паўфінал 4 3 0 0 3 6 20
  1954 5 месца 5 3 1 0 2 44 45
  1958 Паўфінал 4 4 4 0 2 121 86
  1961 5 месца 5 6 4 0 2 92 78
  1964 7 месца 7 6 3 0 3 105 96
  1967 Фінал 2 6 4 0 2 107 78
  1970 Паўфінал 4 6 3 0 3 103 116
  1974 Другі раўнд 8 6 2 0 3 63 78
  1978 Паўфінал 4 6 4 1 1 114 101
  1982 Паўфінал 4 7 4 1 2 150 143
  1986 Другі раўнд 8 7 3 0 4 152 160
  1990 Не кваліфікаваліся - - - - - - -
  1993 Другі раўнд 9 7 2 2 3 145 156
  1995 Папярэдні раўнд 19 5 2 0 3 126 117
  1997 Не кваліфікаваліся - - - - - - -
  1999 1/8 фіналу 9 6 4 0 2 141 140
  2001 Не кваліфікаваліся - - - - - - -
  2003 Другі раўнд 9 7 4 0 3 201 193
  2005 Папярэдні раўнд 13 5 3 0 2 174 117
  2007 Паўфінал 3 10 7 0 3 316 283
  2009 Паўфінал 4 10 7 0 3 298 258
  2011 Фінал 2 10 9 0 1 334 256
  2013 Фінал 2 9 8 0 1 291 244
  2015 - - - - - - -
Агулам 21/24 0 тытулаў 129 78 *4 49 3083 2765
*Сюды ўключаныя і матчы плэй-оф, якія скончыліся серыяй пенальці.

Чэмпіянат Еўропы правіць

Рок Раўнд Пазіцыя Г В Н* П ЗМ ПМ
  1994 4 месца 4 7 3 1 3 150 152
  1996 11—12 месца 12 6 0 0 6 132 158
  1998 Не кваліфікаваліся
  2000 9—10 месца 10 6 2 0 4 143 153
  2002 3 месца 3   8 6 1 1 212 190
  2004 3 месца 3   8 6 0 2 240 206
  2006 3 месца 3   8 5 1 2 249 231
  2008 Чэмпіён 1   8 7 0 1 233 193
  2010 5—6 месца 5 7 5 0 2 198 184
  2012 Чэмпіён 1   8 6 0 2 216 201
  2014 Асноўны раўнд
Агулам 10/11 2 тытулы 58 34 3 21 1773 1668
*Сюды ўключаныя і матчы плэй-оф, якія скончыліся серыяй пенальці.
**Залаты фон — каманда перамагла ў спаборніцтве. Чырвоны прамавугольнік — чэмпіянат праводзіўся на радзіме.

Алімпійскія гульні правіць

  1. 1972 — 13-е месца
  2. 1976 — 8-е месца
  3. 1980 — 9-е месца
  4. 1984 — 4-е месца
  5. 1988 — Не выступалі
  6. 1992 — Не выступалі
  7. 1996 — Не выступалі
  8. 2000 — Не выступалі
  9. 2004 — Не выступалі
  10. 2008 — 7-е месца
  11. 2012 — 6-е месца

Актуальны склад правіць

Склад на Чэмпіянаце Еўропы 2014 года.

Галоўны трэнер: Ульрык Вільбек

Нумар Імя Каманда Гульні Галы
Брамнікі
1  Ніклас Якабсен    Райн-Некар Лёвен 92 1
16  Янік Крэйберг    Б'ерынга-Сількебарг 31 0
Палявыя ігракі
2  Томас Могенсен    Фленсбург-Гандэвіт 95 234
3  Мадс Крысціянсен    Б'ерынга-Сількебарг 56 110
4  Клаус Томсэн    Тым Твіс Хольстэбро 4 0
5  Мадс Ларсен    Ольбарг 23 55
6  Каспер Мортэнсен    Б'ерынга-Сількебарг 25 73
7  Андэрс Эгерт    Фленсбург-Гандэвіт 116 444
13  Бо Шпэлерберг    Кольдынг 215 298
14  Мікаэль Вестэргард Кнудсен    Фленсбург-Гандэвіт 231 772
15  Еспер Нодэсбо    Барселона 153 328
17  Ласэ Хансан    Фленсбург-Гандэвіт 107 201
18  Ганс Ліндберг    Гамбург 176 501
19  Рэнэ Хансан    Кіль 72 117
21  Генрык Мельгаард    Ск’ерн 42 85
22  Каспер Сёндэргаард    Ск’ерн 131 290
24  Мікель Хансан    ПСЖ 103 486

Спасылкі правіць