ГК Барселона

іспанскі гандбольны клуб

«Барсело́на» (ісп.: Futbol Club Barcelona Handbol) — іспанскі гандбольны клуб з Барселоны (Каталонія). Выступае ў найвышэйшай нацыянальнай Лізе ASOBAL. Хатнія матчы праводзіць на пляцоўцы «Палау Блаўграна» ўмяшчальнасцю 8250 чалавек.

Барселона
Поўная назва Fútbol Club Barcelona Handbol
Кароткая назва Barcelona Intersport
Заснаваны 29 лістапада 1942
Пляцоўка Арэна «Палау Блаўграна», Барселона
Умяшчальнасць: 8250
Прэзідэнт Хасэп Марыя Бартамеу
Галоўны трэнер Хаві Паскуаль
Чэмпіянат Ліга ASOBAL
2016/17 01Чэмпіён 1 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма


Асноўная
форма
Форма


Гасцявая
форма

ГісторыяПравіць

Гандбольны клуб «Барселона» быў заснаваны 29 лістапада 1942 года як секцыя аднайменнага футбольнага клуба за часам прэзідэнцтва ў ім Энрыке Пінейры. У першыя гады гандбалісты з Каталоніі не дасягнулі асаблівых поспехаў з-за наяўнасці моцных супернікаў з «Атлетыка Мадрыд» і «Гранальерса», якія дамінавалі ў чэмпіянаце. Усё змянілася толькі пасля прыхода ў «Барселону» аднаго з найвыбітнейшых трэнераў у гісторыі гандбола Валеры Рывера. За ім клуб стаў практычна непераможным не толькі ў Іспаніі, але і ў Еўропе, заваяваўшы пад ягоным кіраўніцтвам 62 трафеі, у тым ліку 5 Кубкаў Еўропы запар.

Урэшце ў 2013 годзе «Барселона» на чале з трэнерам Хаўерам Паскуалем заваявала і трафей Super Globe — адзіны, якога яны дагэтуль не мелі[1].

ДасягненніПравіць

  • Клубны чэмпіянат свету па гандболе ІГФ:
    • 2013, 2014, 2017
  • Ліга чэмпіёнаў ЕГФ:
    • 1990/91, 1995/96, 1996/97, 1997/98, 1998/99, 1999/2000, 2004/05, 2010/11, 2014/15
  • Кубак уладальнікаў кубкаў ЕГФ: 5
    • 1983/84, 1984/85, 1985/86, 1993/94, 1994/95
  • Кубак ЕГФ: 1
    • 2002/03
  • Суперкубак ЕГФ: 5
    • 1996/97, 1997/98, 1998/99, 1999/2000, 2003/04
  • Моладзевы дывізіён Іспаніі: 8
    • 1968/69, 1972/73, 1979/80, 1981/82, 1985/86, 1987/88, 1988/89, 1989/90
  • Ліга ASOBAL: 16
    • 1990/91, 1991/92, 1995/96, 1996/97, 1997/98, 1998/99, 1999/2000, 2002/03, 2005/06, 2010/11, 2011/12, 2012/13, 2013/14, 2014/15, 2015/16, 2016/17
  • Кубак караля: 21
    • 1968/69, 1971/72, 1972/73, 1982/83, 1983/84, 1984/85, 1987/88, 1989/90, 1992/93, 1993/94, 1996/97, 1997/98, 1999/2000, 2003/04, 2006/07, 2008/09, 2009/10, 2013/14, 2014/15, 2015/16, 2016/17
  • Кубак ASOBAL: 13
    • 1994/95, 1995/96, 1999/2000, 2000/01, 2001/02, 2009/10, 2011/12, 2012/13, 2013/14, 2014/15, 2015/16, 2016/17, 2017/18
  • Суперкубак ASOBAL: 20
    • 1986/87, 1988/89, 1989/90, 1990/91, 1991/92, 1993/94, 1996/97, 1997/98, 1999/2000, 2000/01, 2003/04, 2006/07, 2008/09, 2009/10, 2012/13, 2013/14, 2014/15, 2015/16, 2016/17, 2017/18
  • Іспанскі чэмпіянат: 6
    • 1944/45, 1945/46, 1946/47, 1948/49, 1950/51, 1956/57
  • Каталонскі чэмпіянат: 10
    • 1943/44, 1944/45, 1945/46, 1946/47, 1948/49, 1950/51, 1953/54, 1954/55, 1956/57, 1957/58
  • Каталонская ліга: 12
    • 1981/82, 1982/83, 1983/84, 1984/85, 1986/87, 1987/88, 1990/91, 1991/92, 1992/93, 1993/94, 1994/95, 1996/97
  • Пірэнейская ліга: 16
    • 1997/98, 1998/99, 1999/2000, 2000/01, 2001/02, 2003/04, 2005/06, 2006/07, 2007/08, 2009/10, 2010/11, 2011/12, 2012/13, 2014/15, 2015/16, 2016/17

Зноскі

СпасылкіПравіць