Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчынымузейны комплекс створаны на падставе рашэння Аршанскага гарвыканкама ад 10.12.1993 г. і Віцебскага аблвыканкама ад 20.04.1994 г. Музейны комплекс з'яўляецца навукова-даследчай і асветніцкай установай культуры, якая выконвае функцыі навуковага, культурна-адукацыйнага, выхаваўчага і метадычнага цэнтра музейнай справы г. Орша і Аршанскага раёна. Асноўнай мэтай комплексу з'яўляецца навуковае камплектаванне, вывучэнне, экспанаванне, захаванне гісторыка-культурнай спадчыны. 3 2007 г. узначальвае яго І.У. Ліпінская.

Асноўны фонд музейнага комплексу і яго філіялаў (2008) налічвае 28 671 адз. захоўвання, навукова-дапаможны –каля 4 тыс. адзінак. Агульная плошча музейных будынкаў 2106 м², экспазіцыйна-выставачная плошча 1123 м2, плошча памяшканняў для захоўвання фондаў 220 м².


У склад комплексу на правах філіялаў уваходзяць:

Музейны комплекс валодае багатай калекцыяй каштоўных матэрыялаў, аб'яднаных у 35 калекцый. Гэта рэдкія і цікавыя прадметы і дакументы, якія адлюстроўваюць шматвяковую гісторыю горада, расказваюць пра гераічныя падзеі, знакамітых людзей Аршаншчыны: пісьменнікаў, паэтаў, навукоўцаў, мастакоў, дзяржаўных дзеячаў.

Літаратура

правіць
  • Ліпінская, І.У. Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны / І.У. Ліпінская // Музеі Беларусі = Музеи Беларуси / рэд. Г.П. Пашкоў, Л.В. Календа, М.Г. Нікіцін. – Мн., 2008. – С. 435–436.