Музей Сярэдневякоўя (Парыж)

Музе́й Сярэ́дневяко́ўя (фр.: musée du Moyen Âge – thermes et hôtel de Cluny).

Музей Сярэдневякоўя
фр.: musée du Moyen Âge – thermes et hôtel de Cluny
Заснаваны 17 сакавіка 1844
Адкрыты 1843
Месцазнаходжанне 6 place Paul Painlevé, Лацінскі квартал, Парыж
Наведвальнікі
  • 217 827 чал. (2019)[1]
Дырэктар Séverine Lepape[d][2][3]
Адкрыты з 09:15 па 17:45. Музей зачынены 1 студзеня, 1 мая і 25 снежня
musee-moyenage.fr (фр.)
musee-moyenage.fr/… (англ.)
musee-moyenage.fr/… (ісп.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Поўная назва музея (літаральна: «Музей Сярэдневякоўя — тэрмы і асабняк Клюні») змяшчае кароткі пераказ гісторыі будынка: на месцы рымскіх тэрм у XIII стагоддзі будуецца манастыр ордэна Клюні, у канцы XV стагоддзя абат Жак Амбуазскі (фр.: Jacques d'Amboise) дабудоўвае да кляштара асабняк. Падчас Французскай Рэвалюцыі манастыр нацыяналізаваны, у 1832 годзе тут размяшчаецца прыватны музей, які выкуплены дзяржавай у 1843 годзе.

Экспазіцыя правіць

Сам будынак музея з’яўляецца не апошнім яго экспанатам: як гала-раманская частка, так і сярэднявечны асабняк.

У музеі прадстаўлены:

  • драўляныя і каменныя скульптуры (XII—XIII стагоддзя)
  • габелены
  • вітражы
  • мініяцюры
  • вырабы з слановай косткі
  • прадметы побыту (замкі, ключы, манеты, інструменты)

Статуі сабора Парыжскай Божай Маці правіць

Падчас Французскай рэвалюцыі сабор Парыжскай Божай Маці спыніў выконваць функцыі рэлігійнага збудавання. Пры гэтым якабінскі Канвент абвясціў, што «ўсе эмблемы ўсіх царстваў павінны быць сцёртыя з твару зямлі». Асобны загад Рабесп’ера прадпісваў абезгаловіць каменных каралёў з фасада сабора.

Галовы іудзейскіх цароў знайшліся толькі ў 1978 годзе падчас рамонту ў склепе Французскага банка знешняга гандлю. Да таго часу зноў асвячоны і рэстаўрыраваны ў XIX стагоддзі сабор ужо ўпрыгожвалі копіі разбураных статуй. Знойдзеныя арыгіналы прадстаўлены ў музеі Клюні.

Габелены «Дама з аднарогам» правіць

 
Дэталь габелена серыі Дзяўчына і Аднарог, XV стагоддзе Музей Клюні, Парыж)

Шэсць габеленаў, пяць з якіх прысвечаны пяці пачуццям чалавека.

Назва серыі не арыгінальная, яна была прыдумана ў XIX стагоддзі. Ні арыгінальная назва, ні аўтар габеленаў невядомыя.

Гісторыя будынка правіць

На думку акадэміка Карастоўцава, да рымскай эпохі на месцы цяперашняга будынка атэля Клюні знаходзіўся храм Ісіда.

Практычная інфармацыя правіць

Музей знаходзіцца на тэрыторыі Лацінскага Квартала па адрасе 6 place Paul Painlevé.

Час працы: кожны дзень акрамя аўторка з 09:15 па 17:45. Музей зачынены 1 студзеня, 1 мая і 25 снежня.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць