Музей беларускай маляванкі
Музей беларускай маляванкі — музей, прысвечаны традыцыйнаму роспісу маляваных дываноў. Пачаў працаваць 19 мая 2023 года. Уваходзіць у склад гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе». Адкрыты ў рэстаўраваным будынку флігеля, які адзіны ацалеў ад былой сядзібы Пшаздзецкіх у Заслаўі.
Музей беларускай маляванкі | |
---|---|
![]() | |
Заснаваны | 2023 |
Адкрыты | 18 мая 2023 |
Месцазнаходжанне | |
Адрас | вул. Дачная, 13 |
Прастора музея складаецца з 2-х экспазіцыйных залаў. У першай зале размешчана пастаянная экспазіцыя маляванак Язэпа Драздовіча і Алены Кіш, другая зала прызначана для часовых выставак.
Спасылкі
правіць- Пра-музей(недаступная спасылка)
- Залаты леў інсітнага раю // Культура, 17 мая 2023