Алена Андрэеўна Кіш

(Пасля перасылкі з Алена Кіш)

Алена Андрэеўна Кіш (1889 або 1896, Слуцкі павет, цяпер Слуцкі раён Беларусі — 1949) — беларуская мастачка-прымітывістка, аўтарка маляваных дываноў.

Алена Андрэеўна Кіш
Фатаграфія
Дата нараджэння 1889
Месца нараджэння
Дата смерці 1949
Грамадзянства
Род дзейнасці мастачка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Мастачка-вандроўніца, значную частку жыцця хадзіла па вёсках і малявала дываны, часам за калавак хлеба. Апошнія свае гады жыла ў малодшай сястры. Скончыла жыццё самагубствам, кінулася ў раку.[1]

Звесткі пра жыццё Алены Кіш і яе творы сабраны праз значны час пасля смерці мастачкі з ініцыятывы мастака Уладзіміра Басалыгі, які бачыў яе дываны ў дзяцінстве.

Значная калекцыя твораў захоўваецца ў архівах Заслаўскага гісторыка-культурнага музея.

ТворчасцьПравіць

Дываны з казачна-экзатычнымі сюжэтамі («Ліст да каханага», «Дзева на водах», «Рай», «У райскім садзе» і інш. прадстаўлены ў шматлікіх варыянтах[2]), адметны кампазіцыйным майстэрствам, своеасаблівым бачаннем і ўнікальнай вобразнасцю. Ёсць меркаванне, што змест твораў Алены Кіш звязаны з біяграфіяй мастачкі і яўленнем пра «жаночую долю» і марай пра «рай»[3]. Блізкасць да мясцовай традыцыйнай размалёўкі выявілася ў дэкаратыўнасці прапрацаваных дэталяў, лакальнасці колераў, шырокім выкарыстанні раслінных элементаў, акаймоўцы дываноў.

У снежні 2013 года адбылася выстаўка маляваных дываноў Алены Кіш «На шчасце» са збору Заслаўскага музея ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Выстаўка падрыхтавана мастацтвазнаўкай Таццянай Бембель разам з беларускім мецэнатам Канстанцінам Цэрэтэлі[4]. Адкрываў вернісаж дырэктар гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе», мастацтвазнавец Мікалай Паграноўскі[5].

ПамяцьПравіць

У 1996 годзе, да 100-годдзя нараджэння мастачкі, РУП «Белпошта» выпусціла памятны мастацкі канверт з арыгінальнай маркай.

У 2010 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм» створана дакументальная стужка пра лёс мастачкі Алены Кіш «Маляваны рай»[6], рэж. Галіна Адамовіч.

Алена Кіш сярод гераінь аповесці Зараславы Камінскай «Русалкі клічуць».

Зноскі

  1. Бройка, Каця. Дзе знайсцi беларускi рай?. Распавядаем пра маляваныя дываны Алены Кiш . Onliner.by (22 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2023. Праверана 23 мая 2023.
  2. Басалыга У. Не пагарджаць сьвятым сваім мінулым // «Мастацтва». 1992. № 12. С. 50-52.
  3. Оксана Коврик. Женский лик белорусской маляванкі // Женщины на краю Европы. Сб. статей. Ред. Е. Гапова. Минск: ЕГУ, 2003. С. 364—378.
  4. Константин Церетели: как сочетаются грузинский лев и белорусский банк (руск.)
  5. Выставка «маляванок» Алены Киш: произведения искусства, которые теперь пылятся на чердаках Архівавана 24 студзеня 2021. (руск.)
  6. Беларусьфільм: Фільмаграфія Архівавана 14 лістапада 2017.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць