Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь. Заснаваны 23 сакавіка 1990 года[1].
Гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
Профіль | комплексны |
Заснаваны | 23 сакавіка 1990 |
Падпарадкаванасць | Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Аб'яднанне дзяржаўных літаратурных музеяў Рэспублікі Беларусь. |
Месцазнаходжанне | 220050 г. Мінск, зав. Музычны, 5 |
Памеры фонду | 10 056 |
Дырэктар | Зінаіда Кучар |
Адкрыты | з 10 да 17, акрамя нядзелі |
Білет | 3000 бел. рублёў, 1800 бел. рублёў для навучэнцаў |
theatre-museum.by | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Спачатку музей змяшчаўся ў будынку па вуліцы Старавіленская, 14 (сёння там знаходзіцца адзін з двух філіялаў музея — «Гасцёўня Уладзіслава Галубка»). У 2001 годзе музей пераехаў ў спецыяльна адрэстаўраваны для яго будынак у Музычным завулку[1].
Музей знаходзіцца ў гістарычным будынку, так званым «Доме масонаў». Рэстаўрацыя будынку працягвалася амаль дзесяць гадоў, у гэты час збіралі і экспанаты для будучага музея[2].
Акрамя прагляду экспазіцыі ў музеі можна пабачыць лялечны спектакль у батлейцы, таксама ладзяцца музычныя вечарыны.
Філіялы
правіцьМузей мае 2 філіялы: «Музей гісторыі беларускага кіно» (вул. Свярдлова, 4) і «Гасцёўня Уладзіслава Галубка» (вул. Старавіленская, 14).
Калекцыі
правіцьАсноўны фонд музея на канец 2010 г. складаў больш за 25 000 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — больш за 2500 адзінак. Агульная плошча экспазіцыі складае 362 кв. м. Музей мае 10 экспазіцыйных і адну выставачную залу[1].
Усе экспанаты падзяляюцца на калекцый[1]:
- музычныя інструменты
- нотныя рукапісы
- дакументальныя матэрыялы
- фотаздымкі і фотарэпрадукцыі
- афішы і праграмы
- выяўленчыя матэрыялы
- фоназапісы
- відэазапісы
- рэдкія друкаваныя выданні
- мемарыяльныя рэчы
Зноскі
Літаратура
правіць- Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі / / Энцыклапедыя гісторыі Беларусь – Мн., 1999. – Т.5. – С. 234.
- Міхаленя A., Лабовіч А. Будзе новы музей / / Беларусь. – 1994. – № 5. – С. 53–54.
- Міхаленя А., Лабовіч А. «Дом масонаў» у Музычным завулку / / Беларуская мінуўшчына. – 1996. – № 1. – С. 29–32.
- Міхаленя А., Лабовіч А. Талакой лягчэй працаваць / / Голас Радзімы. – 1996. – 15 лют.
- Філіповіч А. Музей без даху над галавой, альбо Незапатрабаваная спадчына / / Культура. – 1998. – 19–25 верас. (№ 36).