Музей разводаў, Музей разарваных адносін (харв.: Muzej Prekinutih Veza) — арыгінальны спецыялізаваны музей у горадзе Заграбе, у якім сабраны сведчанні страчанага кахання і разарваных любоўных адносін. У 2011 годзе музей быў адзначаны спецыяльнай прэміяй «Еўрапейскі музей года».

Музей разводаў
харв.: Muzej Prekinutih Veza
Выява лагатыпа
Лагатып
Заснаваны 2010
Адкрыты 2010
Месцазнаходжанне вул. святых Кірыла і Мяфодзія, 2
Адрас 2 Sv. Ćirila i Metoda
brokenships.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва раздзела правіць

Музей узнік з-за прыватнай драмы двух заграбскіх мастакоў Олінкі Віштіцы і яе тагачаснага партнёра Дражэна Грубшыча. Былая пара вырашыла захаваць асобныя сведчанні мінулых шчаслівых часоў у якім-небудзь пэўным месцы[1]. З цягам часу калекцыя павялічылася за кошт новых экспанатаў іншых былых пар. Экспанаты, якія сімвалізуюць мінулае каханне ці разарваныя адносіны паміж партнёрамі, былі прысланы з самых аддаленых куткоў света. Часта экспанаты маюць некалькі трагікамічны характар, паказваючы нерэалізаваныя жаданні, мары, і «доказы» шчырага кахання. Кожны экспанат мае ў музеі сваю гісторыю, апісаную ў дэцэнтным стылі на англійскай і харватскай мовах.

Са жніўня 2007 года калекцыя дэманстравалась у межах вандроўнай выставы, з поспехам наведала шэраг краін: Сербія, Македонія, Боснія і Герцагавіна, Германія, ЗША, ПАР[2][3][4][5]. З лістапада 2010 года музей размясціўся ў горадзе Заграб[6].

21 мая 2010 года Музей разводаў быў адзначаны спецыяльнай прэміяй «Еўрапейскі музей года».

Зноскі

Спасылкі правіць