Музей савецкай акупацыі (Тбілісі)

Музей савецкай акупацыі (груз. საბჭოთა ოკუპაციის მუზეუმი, sabch’ot’a okupats’iis muzeumi) — гістарычны музей, прысвечаны перыяду існавання савецкай улады ў Грузіі (19211991), ахвярам палітычных рэпрэсій савецкага рэжыму, анты-акупацыйным і нацыянал-ліберальным рухам Грузіі. Заснаваны 26 мая 2006 года. Музей з'яўляецца часткай грузінскага Нацыянальнага музея.

Музей савецкай акупацыі на праспекце Руставелі ў Тбілісі

Рэакцыі

правіць

Шэраг расійскіх палітыкаў засудзіў адкрыццё падобнага музея, заявіўшы, што гэта з'яўляецца інструментам нацыяналістычнай прапаганды ўладаў Грузіі. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы з Міхаілам Саакашвілі ў Санкт-Пецярбургу ў чэрвені 2006 года, таксама асудзіўшы існаванне музея, заявіў прэзідэнту Грузіі, што шматлікія з вядучых савецкіх лідараў, такіх, як Іосіф Сталін і Лаўрэнцій Берыя, з'яўляліся грузінамі. У адказ Саакашвілі прапанаваў Расіі адкрыць музей грузінскай акупацыі ў Маскве[1]. Пазней Саакашвілі растлумачыў: «Гэта Музей савецкай акупацыі, а не расійскай акупацыі Грузіі … Калі каго-небудзь гэта кранае, то гэта іх праблема, а не наша»[2][3].

У сакавіку 2007 годзе музей наведаў прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка, які прапанаваў адкрыць аналагічны музей на Украіне[4].

Глядзіце таксама

правіць

Зноскі