Му́кар, мукор (Mucor) — род зігаміцэтавых грыбоў сямейства мукаравых.

Мукор

Мукор галоўчаты (Mucor mucedo)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Mucor Fresen., 1850


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  13935
NCBI  4830
EOL  18325
MB  25484

Адрозніваецца больш за 100 відаў. Пашыраны ўсюды. Трапляюцца ў верхнім слоі глебы. На Беларусі найбольш вядомыя мукор свінцова-шэры, галоўчаты (Mucor mucedo), зімуючы (Mucor hiemalis), раманіянавы, шэра-вохрысты (Mucor griseoochraceus). Развіваюцца на раслінных рэштках, харчовых прадуктах, выклікаюць цвіль кармоў, пладоў і караняплодаў пры захоўванні.

Міцэлій бясколерны, галінасты, расце ўнутры і на паверхні субстрату, пераважна няклетачны, часам распадаецца на асобныя клеткі, здольныя да пачкавання. Спарангіі круглаватыя, у выглядзе галовак са шматлікімі спорамі.

Некаторыя віды выкарыстоўваюць як закваску («кітайскія дрожджы») для атрымання зброджаных харчовых прадуктаў («соевы сыр»), спірту з бульбы і інш. Культура мукора раманіянавага дае антыбіётык раміцын, некаторыя віды выклікаюць захворванні (мукарамікозы) чалавека і сельскагаспадарчых жывёл.

Літаратура правіць

  • Бепьская С. Мукар // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000.