Мульнае
Мульнае — возера ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці, у басейне ракі Ясельда. З усіх бакоў акружана густым лісцяным лесам, на паўднёвы захад ад возера знаходзіцца вёска Тышкавічы.
Мульнае | |
---|---|
Размяшчэнне | |
Краіна | |
|
|
|
|
|
|
Апісанне
правіцьПлошча возера — 0,42 км², даўжыня — 0,8 км, максімальная шырыня — 0,68 км, даўжыня берагавой лініі — 2,5 км. Катлавіна карставага тыпу, круглая, найбольшая глыбіня 21 м. Падводная частка катлавіны лейкападобнай формы. Літараль шырынёй ад 10 да 150 м, пясчаная, пераходзіць у стромкую прафундаль, высланую сапрапелямі.
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі: Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мінск: БелЭн, 1994. — С. 252. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1
Спасылкі
правіць- ↑ Geographic Names Server — 2018.