Мультыварка
электрарондаль для аўтаматычнага выканання розных відаў цеплавой апрацоўкі ежы
Мультыварка (ад лац.: multum — шмат, + варка) — электрарондаль для аўтаматычнага выканання розных відаў цеплавой апрацоўкі ежы.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/70/%D0%9C%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D0%B8%D0%B2%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B0_Moulinex_Simply_Cook.jpg/220px-%D0%9C%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D0%B8%D0%B2%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B0_Moulinex_Simply_Cook.jpg)
Складаецца з корпуса з вечкам і чашы, якая ўсталёўваецца ў корпус на награвальны элемент. Чаша з тэфлонавым або керамічным антыпрыгарным пакрыццём. Аб’ём складае 5 літраў (стандартна) ці менш.
Функцыі
правіцьУ залежнасці ад мадэлі, прылада выконвае варэнне ў вадкасці і на пару, тамленне і тушэнне, смажанне і выпяканне (да 160 °C), слабы нагрэў для сквашвання ёгурта і расстойкі цеста (дражджавога або на заквасцы) — усё гэта рэалізуецца праграмамі мультываркі.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мультыварка