Муляраўская аперацыя

Баявая аперацыя беларускіх партызан

Муляраўская аперацыя — бой партызанскіх атрадаў «гарнізона Паўлоўскага» супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на чыгуначнай станцыі Муляраўка на лініі Жыткавічы — Калінкавічы 22 лютага 1942 года.

Муляраўская аперацыя
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна
physical
Муляраўская аперацыя
Муляраўская аперацыя
Дата 22 лютага 1942
Месца Петрыкаўскі раён
Вынік перамога партызан
Праціўнікі
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік «гарнізон Ф. І. Паўлоўскага» Трэці рэйх Нямецкія акупацыйныя войскі і іх саюзнікі
Камандуючыя
Ф. І. Паўлоўскі,
С. В. Маханько

Перадумовы правіць

У выніку баявой разведкі і агентурных даных камандаванню «гарнізона Паўлоўскага» стала вядома, што на станцыі Муляраўка знаходзіцца 40 гітлераўцаў з будаўнічага батальёна, які прыбыў у Петрыкаў для аднаўлення чыгункі. З мэтай зрыву аднаўленчых работ камандзір гарнізона Паўлоўскі загадаў атрадам «Чырвоны Кастрычнік» (камандзір Э. Я. Чырлін), А. Ф. Каваленкі, І. Р. Жулегі і Капаткевіцкаму (А. Ц. Міхайлоўскі) разграміць гарнізон ворага на станцыі Муляраўка.

Бой правіць

Аперацыяй кіравалі Паўлоўскі і камісар брыгады С. В. Маханько. Да раніцы 21 лютага 1942 года партызанскія атрады сканцэнтраваліся ў вёсцы Залессе Петрыкаўскага раёна. Атрад Міхайлоўскага правёў разведку і ўдакладніў сілы, узбраенне, агнявыя сродкі і ўмацаванні праціўніка. 22 лютага 1942 да 7 гадзін раніцы партызаны акружылі станцыю, падышлі да казармы, у якой размяшчаліся гітлераўцы, і адкрылі агонь. Праціўнік супраціўляўся больш за гадзіну, 29 гітлераўцаў было забіта, 8 узята ў палон. У выніку аперацыі аднаўленчыя работы на гэтым участку былі сарваны. Разгром гарнізона на станцыі Муляраўка — адна з першых баявых аперацый партызан на чыгуначных камунікацыях праціўніка.

Літаратура правіць

  • М. У. Філімоненкаў. Муляраўская аперацыя // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 372. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.