Мураўліўка
Мураўліўка[1] (укр.: Муравлі́вка) — вёска ў Ізмаільскім раёне Адэскай вобласці Украіны.
Вёска
Мураўліўка
| ||||||||||||||||
Гісторыя правіць
Заснавана казакамі-стараверамі, якія прыйшлі сюды ў 1742 годзе. Назва паходзіць ад заснавальніка -- казака Кандрата Мураўлёва. Спачатку гэта быў хутар, насельнікі яго жылі рыбалоўствам і земляробствам на ўрадлівых глебах Прыдунаўя.
Пасля ўзяцця Ізмаіла расійскімі войскамі, многія казакі атрымалі дазвол далей жыць на гэтых землях. Са старавераў была знята царская няміласць, дазволена будаваць у Бесарабіі каменныя стараверскія храмы[2].
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
- ↑ (ru)[https://odessa-future.com.ua/ru/articles-muravlivka-bessarabske-selo-mizh-ozerom-kytaj-ta-richkoyu-dunaj Муравлёвка: Бессарабское село между озером Китай и рекой Дунай, Odessa-future, 01.06.2022