Мурза, музя, ягодніца, лабандаварэнне без цукру з чарніц.

Чарніцы насыпаюць у гаршчок, падтушваюць, памешваючы, у печы або духоўцы, потым дадаюць мукі, каб варэнне было гусцейшым. Можна сухія чарніцы пасыпаць мукой, а потым тушыць. Чарніцы тушыліся (смажыліся) для таго, каб іх можна было есці з хлебам, блінамі, аладкамі. Страва вельмі даўняя: “Звеку яна, гэтая мурза”.

Беларуская і ўкраінская мурза ўтворана ад мурзацца, мурзаты, што ў сваю чаргу з літоўскага murzotiнамазваць, мазаць.

Літаратура

правіць
  • Вештарт Г. Мурза // Праект «Наша ежа»