Мустафа Абдэль Латыф Мушэт

Мустафа Абдэль Латыф Мушэт (араб. مصطفى عبد اللطيف مشتت‎‎) вядомы як Мустафа аль-Казымі (араб. مصطفى الكاظمي‎‎, нар. 1967, Багдад, Ірак) — іракскі палітык, журналіст і пісьменнік. Прэм’ер-міністр Ірака ў 20202022 гадах. Міністр замежных спраў Ірака з 12 мая 2020 года. Узначальваў іракскую нацыянальную разведвальную службу з 2016 па 2020 гады.

Мустафа Абдэль Латыф Мушэт
араб. مصطفى الكاظمي‎‎
прэм’ер-міністр Ірака[d]
6 мая 2020 — 14 кастрычніка 2022
Папярэднік Адзіль Абдул-Махдзі
Пераемнік Mohammed Shia' Al Sudani[d]
міністр замежных спраў Ірака[d]
12 мая 2020 — 6 чэрвеня 2020
Нараджэнне 5 ліпеня 1967(1967-07-05)[1] (56 гадоў)
Веравызнанне іслам
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, пісьменнік, журналіст, праваабаронец, documentalist
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Мустафа Абдэль Латыф нарадзіўся ў Багдадзе ў 1967 годзе. Сям’я ў 1963 годзе пераехала з Эш-Шатра ў мухафазу Ды-Кар у раён Багдаду Кадзімы. Бацька працаваў тэхнічным кіраўніком у аэрапорце Багдад[2].

Быў праціўнікам Садама Хусейна. У 1985 годзе эміграваў праз Іракскі Курдыстан у Германію, а затым у Вялікабрытанію, жыў у эміграцыі[2].

На працягу некалькіх гадоў працаваў калумністам і рэдактарам амерыканскай газеты «Аль-Манітор».

У 2003—2010 гг. быў выканаўчым дырэктарам Iraq Memory Foundation (IMF) у Лондане[2].

У 2012 годзе скончыў юрыдычны факультэт прыватнага Універсітэта Ат-Турат у Багдадзе. Атрымаў ступень бакалаўра ў галіне права.

7 чэрвеня 2016 года прызначаны прэм’ерам Хайдэрам Аль-Абадзі начальнікам Іракскай нацыянальнай развелвальны службы[3].

У сакавіку 2020 г. прадстаўнік шыіцкай групоўкі Катаіб Хезбала абвінаваціў Мустафу аль-Казымі ў датычнасьці да гібелі кіраўніка сіл «Кудс» Касема Сулеймані і Абу Махдзі Аль-Мухандзіса ў выніку авіяўдару ЗША па міжнародным аэрапорце Багдаду 3 студзеня 2020 года.

У канцы лістапада 2019 года прэм’ер Абдул-Махдзі падаў у адстаўку. Адстаўка была прынята Саветам прадстаўнікоў Іраку (парламентам) 1 снежня[4]. 1 лютага 2020 года прэзідэнт Ірака Бархам Салех прызначыў Мухамеда Тауфіка Алаўі прэм’ер-міністрам краіны і даручыў яму сфармаваць урад. 1 сакавіка той адмовіўся фармаваць урад і адклікаў сваю кандыдатуру[5]. 17 сакавіка прэзідэнт Ірака прызначыў Аднана аз-Зурфі прэм’ер-міністрам краіны і даручыў яму сфармаваць урад. 9 красавіка, пасля таго як Аднан аз-Зурфі склаў паўнамоцтвы, прэзідэнт Ірака прызначыў Мустафа аль-Казымі прэм’ер-міністрам краіны і даручыў яму сфармаваць урад[6][3].

7 мая Савет прадстаўнікоў Ірака выказаў давер ураду аль-Казымі і ўхваліў яго праграму. У той жа дзень аль-Казымі прынёс прысягу ў якасці прэм’ера[7]. 12 мая змяніў Мухамеда Алі аль-Хакіма на пасады міністра замежных спраў.

Асабістае жыццё правіць

Жанаты з дачкой доктара Махдзі аль-Алака з партыі «Дава». Мае дваіх дзяцей.

Зноскі

  1. https://karistina.com/munuaeat/42991.html Праверана 24 мая 2022.
  2. а б в Get to know about Mustafa Al-Kathemi, the new designated official in charge of the Iraqi government (англ.)(недаступная спасылка). Shafaq News (9 красавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2020. Праверана 1 мая 2020.
  3. а б СМИ: президент Ирака поручил Мустафе аль-Казыми сформировать новое правительство. ТАСС (9 красавіка 2020). Праверана 1 мая 2020.
  4. Протестующие в Ираке добились своего. Премьер ушел в отставку. Русская служба Би-би-си (1 снежня 2019). Праверана 1 мая 2020.
  5. Назначенный премьер Ирака отказался от формирования кабмина и отозвал свою кандидатуру. ТАСС (2 сакавіка 2020). Праверана 1 мая 2020.
  6. Премьер-министром Ирака назначен бывший начальник разведки. NEWSru.co.il (9 красавіка 2020). Праверана 1 мая 2020.
  7. СМИ: парламент Ирака одобрил программу нового правительства и большинство министров. ТАСС (7 мая 2020). Праверана 21 мая 2020.