Адзіль Абдул-Махдзі
Адзіл Абдул-Махдзі аль-Мунтафікі (араб. عادل عبد المهدي المنتفكي; нар. 1 студзеня 1942, Багдад) — іракскі шыіцкі дзяржаўны і палітычны дзеяч, эканаміст. Да нядаўняга часу з’яўляўся адным з найстарэйшых членаў Вярхоўнага ісламскага савета Ірака[1]. У розныя гады займаў пасады міністра нафтавай прамысловасці (2014—2016), фінансаў (2004—2006) і віцэ-прэзідэнта Ірака (2005—2011). З 25 кастрычніка 2018 па 1 снежня 2019 з’яўляўся прэм’ер-міністрам Ірака[2].
Адзіль Абдул-Махдзі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
араб. عادل عبد المهدي | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Хайдэр аль-Абадзі | ||||||
Пераемнік | Мустафа Абдэль Латыф Мушэт | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Rowsch Shaways[d] | ||||||
Пераемнік | Газі Машаль Аджыль аль-Явер | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Kamel al-Kilani[d] | ||||||
Пераемнік | Ali Allawi[d] | ||||||
Нараджэнне |
1 студзеня 1942 (82 гады) |
||||||
Бацька | Abdul Mahdi Al Muntafiki[d] | ||||||
Веравызнанне | шыіты і іслам | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьБудучы сынам паважанага шыіцкага святара, які займаў пасаду міністра ў часы манархічнага Ірака, Адзіль Абдул-Махдзі атрымаў сярэднюю адукацыю ў заснаваным амерыканскімі езуітамі элітным Багдадскім каледжы. У 1963 г. атрымаў ступень бакалаўра эканомікі ў Багдадскім універсітэце[3]. Два гады праз пачаў працаваць у якасці трэцяга сакратара міністра замежных спраў Ірака[3]. Працягнуў вывучэнне эканомікі ў Францыі, дзе знаходзіўся ў выгнанні з 1969 года. Працаваў у розных аналітычных цэнтрах, рэдагаваў часопісы на французскай і арабскай мовах.
Палітычная кар’ера
правіцьУ 1970-х Адзіль Абдул-Махдзі стаў вядучым членам Іракскай камуністычнай партыі (ІКП)[3]. Пасля расколу ІКП на дзве фракцыі — адна з якіх сімпатызавала ваенным урадам, якія кіравалаі Іракам з 1958 года, а другая адпрэчвала любыя формы супрацоўніцтва з анты-прагрэсіўнымі рэжымамі, быў актыўным паслядоўнікам другой фракцыі аж да 1980 года. Да таго часу Абдул-Махдзі прасякнуўся ідэямі ісламскага Ірана і далучыўся да ісламістаў, калі аятала Хамейні фактычна ліквідаваў камуністаў і іншыя апазіцыйныя ліберальныя групы ў Іране. Пасля, адмовіўшыся ад свайго марскісцкага мінулага, распачаў прапаганду ідэй Хамейні ў Францыі, дзе ён жыў у той час. У канчатковым выніку Абдул-Махдзі стаў членам Вярхоўнага савета ісламскай рэвалюцыі ў Іраку, апазіцыйнай партыяй у выгнанні, створанай Іранам у Тэгеране ў 1982 годзе, у якую ўваходзілі пераважна іракскія эмігранты[4].
У 2006 годзе, сыходзячы з пасады віцэ-прэзідэнта Ірака, Абдул-Махдзі беспаспяхова балатаваўся на пасаду прэм’ер-міністра Ірака ад Нацыянальнай іракскай кааліцыі супраць дзеючага Ібрагіма аль-Джафара, прайграўшы з розніцай у адзін голас. Ён лічыўся прэтэндэнтам на пасаду старшыні ўрада і пазней, аж да таго часу[5].
У 2009 годзе яго целаахоўнікі сталі вінаватымі крывавага рабавання банка ў Багдадзе[6].
У ліпені 2013 года абвясціў аб сваім рашэнні адмовіцца ад пенсійных выплат пасля работы ў якасці віцэ-прэзідэнта[7].
Прэм’ер-міністр Ірака
правіць2 кастрычніка 2018 года прэзідэнт Ірака Бархам Салех назначыў Абдула-Махдзі ў якасці новага прэм’ер-міністра Ірака[1].
25 кастрычніка 2018 года, уступаючы на пасаду кіраўніка ўраду Іраку, Абдул-Махдзі заявіў, што прыярытэтам для краіны ў выбудоўванні адносін са Злучанымі Штатамі і Іранам будзе забеспячэнне ўласных нацыянальных інтарэсаў. Па словах новага прэм’ер-міністра, ён зацікаўлены ў тым, каб засцерагчы Ірак ад любога вонкавага ўмяшання ў яго ўнутраныя справы, няхай гэта будзе суседнія краіны ці якія-небудзь іншыя дзяржавы ў свеце[2].
Пецярых з 14 членаў будучага кабінета міністраў Абдул-Махдзі выбраў з 15 тысяч паступілых анлайн-заявак на спецыяльны інтэрнэт-сэрвіс, з дапамогай якога ўсе прэтэндэнты на міністэрскія партфелі маглі падаць свае рэзюмэ. Жадаючыя заняць пасаду міністра павінны былі ўказаць, членамі якой палітычнай партыі яны з’яўляюцца і якое міністэрства разлічваюць ўзначаліць[8].
1 снежня 2019 года Адзіль Абдул-Махдзі сышоў з паста прэм’ер-міністра на фоне пратэстаў, у якіх загінулі каля 400 чалавек[9].
Замахі
правіць26 лютага 2007 года Абдул-Махдзі перажыў замах, у выніку якога загінула дзесяць чалавек. Да гэтага ён станавіўся мішэнню як мінімум двойчы[10].
Зноскі
- ↑ а б Гуревич, Артём. Стали известны имена нового президента и премьера Ирака. Главой государства стал Бархам Салих, премьер-министром – Адель Абдул-Махди(недаступная спасылка). Golos-Ameriki.Ru. Голос Америки (4 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2018. Праверана 4 кастрычніка 2018.
- ↑ а б Новый премьер Ирака: Багдад займёт прагматичную позицию между Ираном и США . EADaily.com. EurAsia Daily (26 кастрычніка 2018). Праверана 26 кастрычніка 2018.
- ↑ а б в Abdul-Mahdi: The man tasked with forming Iraq’s new government . Rudaw (3 кастрычніка 2018). Праверана 4 October 2018.
- ↑ Ismail 2008, p. 239.
- ↑ Hamza Hendawi; Qassim Abdul Zahra (10 December 2006). "Talks Under Way to Replace Iraq PM". The Washington Post. Baghdad. AP. Праверана 27 December 2012.
- ↑ In Bank Killings, Highs and Lows of Iraq Justice . The New York Times (2 верасня 2009). Праверана 4 October 2018.
- ↑ Hussein, Ahmed.. Adil Abdul Mahdi gives up his pensions . Iraqi News (30 ліпеня 2013). Праверана 3 October 2018.
- ↑ Iraq's PM picks five ministers from online applications (англ.). BBC.com. ВВС (8 лістапада 2018). Праверана 8 лістапада 2018.
- ↑ Протестующие в Ираке добились своего. Премьер ушел в отставку
- ↑ Sly, Liz (27 February 2007). "VP survives assassination try in Iraq". Chicago Tribune. Baghdad. Архівавана з арыгінала 10 чэрвеня 2015. Праверана 27 December 2012.
Літаратура
правіць- Ismail, Tariq (2008). The Rise and Fall of the Communist Party of Iraq. Cambridge University Press. ISBN 978-0-521-87394-9.
Спасылкі
правіць- Адиль Абдул-Махди . C-SPAN.