Мустафа Мухумед Амар

Мустафа Мухумед Амар (самал.: Mustafe Muxumed Cumar) — прэзідэнт эфіопскага штата Самалі, намеснік старшыні Самалійскай народна-дэмакратычнай партыі, член Партыі росквіту[1][2][3].

Мустафа Мухумед Амар
Нараджэнне не раней за 1972
Адукацыя

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў 1972 годзе ў горадзе Аварэ. Належыць да клана Агадэн.

Спачатку наведваў пачатковую і сярэднюю школу ў Аварэ. Аднак хутка яго сям’я пераехала ў Дэгабур, і сярэднюю адукацыю ён скончыў там. Затым вучыўся ў Адыс-Абебскім універсітэце, атрымаў ступень бакалаўра эканомікі. Таксама атрымаў ступень магістра эканомікі сельскай гаспадаркі ў Імперскім каледжы Лондана[4].

Пасля Мустафа стаў выкладчыкам у каледжы Джыджыга. Пазней дарос да намесніка рэгіянальнага ўпраўлення адукацыі. На розных пасадах працаваў з міжнароднымі няўрадавымі арганізацыямі, такіх як Save the Children, Oxfam і OCHA. Падчас дзейнасці ў ААН на пасадзе саветніка каардынатара па гуманітарных пытаннях у Самалі крытыкаваў свайго папярэдніка на пасадзе прэзідэнта Самалійскага рэгіёну Абдзі Махамуда Амара[5].

22 жніўня 2018 года прызначаны выконваючым абавязкі кіраўніка Эфіопскага Самалі.

Зноскі

  1. Mustafa Muhumed Omar appointed as president of Ethio-Somali region (23 жніўня 2018).
  2. ETHIOPIA : Moustapha Mouhoumed Omar hardens his tone - 28/09/2018 - The Indian Ocean Newsletter. Africa Intelligence (28 верасня 2018).
  3. http://sahanjournal.com/voa-somali-service-accused-of-censorship-by-the-brother-of-a-young-man-killed-in-the-somali-regional-state-of-ethiopia/#.W7e8CddKhp8 Архівавана 10 кастрычніка 2018.
  4. "Waa kuma Mustafe Cagjar? Madaxweynaha cusub ee DDSI". BBC News Somali(самалі). Праверана 2021-04-22.
  5. "Waa kuma Mustafe Cagjar? Madaxweynaha cusub ee DDSI". BBC News Somali(самалі). Праверана 2021-11-11.