Мырнэ (Запарожская вобласць)

Мырнэ[1] (укр.: Мирне) — пасёлак гарадскога тыпу ў Мэлітопальскім раёне Запарожскай вобласці Украіны.

Пасёлак гарадскога тыпу
Мырнэ
укр.: Мирне
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
ПГТ з
Плошча
1,02 км²
Вышыня цэнтра
214 м
Насельніцтва
2950 чалавек (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-6192
Паштовы індэкс
72350
КААТУУ
2323055500
Мырнэ на карце Украіны ±
Мырнэ (Запарожская вобласць) (Украіна)
Мырнэ (Запарожская вобласць)
Мырнэ (Запарожская вобласць) (Запарожская вобласць)
Мырнэ (Запарожская вобласць)

Запаведнік «Каменная магіла»

правіць

За кіламетр ад пасёлка знаходзіцца помнік прыроды «Каменная магіла». Ён уяўляе сабой невялікі ізаляваны масіў пяшчаніку, памерамі прыкладна 240 на 160 метраў, які складаецца з буйных каменных груд вышынёй да 12 метраў у даліне ракі Малочнай. Верагодна Каменная магіла ўзнікла пры зацвярдзенні пяшчаных мас былой мялі Сармацкага мора пад уплывам мясцовых мінералаў, якія змяшчаюць жалеза. У далейшым яна падвяргалася паветранай і воднай эрозіі, у тым ліку працяглы час быўшы востравам ракі Малочнай. Каменная магіла выкарыстоўвалася старажытным чалавекам у якасці святыні, і змяшчае унікальныя петрагліфы самых розных гістарычных эпох — ад эпохі позняга палеаліту і да скіфа-сармацкага часу, і нават да цюркскага. Каменная магіла — сусветны помнік старажытнай культуры, з 2008 г. — нацыянальны гісторыка-археалагічны запаведнік. З 2006 г. запаведнік з’яўляецца прэтэндэнтам на ўключэнне ў спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Зноскі