Мы - нашы горы (арм.: Մենք ենք մեր սարերը)  — манумент на вяршыні ўзгорка пры ўездзе ў горад Сцепанакерт. У народзе завецца таксама «Дзед і баба» (арм. Տատիկ - պապիկ, тацік-папік).

Аўтар манумента - народны мастак Армянскай ССР скульптар Саргіс Багдасаран. Помнік пабудаваны ў 1967 годзе, уяўляе двух пажылых людзей — мужа і жонку — у народнай вопратцы, зроблены з актэмберанскага (армавірскага) чырванаватага туфу. Статуя не мае пастамента, па задуме аўтара, гэта стварае адчуванне, што фігуры ўраслі ў горы, парадніліся з імі.

Паводле звестак газеты «Праўда», манумент «з'яўляецца першым помнікам свету, які быў пабудаваны ў гонар доўгажыхароў». Як адзначае Шаген Мкртчан, спасылаючыся на публікацыі 1983 года, Нагорны Карабах называўся «эпіцэнтрам доўгажыхароў планеты», тут пражывала самая вялікая ў СССР колькасць людзей старэйшых за 100 гадоў.

Манумент намаляваны на гербе непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі.