Мэры Сцюарт (пісьменніца)

Англійская пісьменніца

Мэры Сцюарт (англ.: Mary Stewart; 17 верасня 1916 — 10 мая 2014) — англійская раманістка, вядомая перш за ўсё сваёй трылогіяй пра Мерліна[en], у якой яна змагла сумясціць рысы гістарычнага рамана і гісторыі ў стылі фэнтэзі.

Мэры Сцюарт
англ.: Mary, Lady Stewart
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні англ.: Mary Florence Elinor Rainbow
Псеўданімы Mary Stewart
Дата нараджэння 17 верасня 1916(1916-09-17)[1][2][…] ці 17 жніўня 1916(1916-08-17)[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 мая 2014(2014-05-10)[6][7][…] (97 гадоў) ці 9 мая 2014(2014-05-09)[8][5][…] (97 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Frederick Stewart[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці раманіст, пісьменніца, сцэнарыст, паэтка, primary school teacher, gymnastics teacher
Гады творчасці з 1954
Мова твораў англійская
Прэміі

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў Сандэрлендзе ў сям’і святара. У 1939 годзе яна скончыла Дарэмскі ўніверсітэт і атрымала спецыяльнасць выкладчыка англійскай мовы. У 1941—1945 гадах выкладала ў Дарэмскім універсітэт, дзе пазнаёмілася са сваім мужам — прафесарам геалогіі Фрэдэрыкам Генры Сцюартам. У 1945 годзе яны пабраліся шлюбам. Па патрабаванні мужа Мэры паслала ў выдавецтва рукапіс свайго першага рамана «Мадам, вы будзеце гаварыць?[en]», які быў апублікаваны ў 1955 годзе. У 1956 годзе Фрэдэрык Сцюарт атрымаў пасаду выкладчыка ў Эдынбургу і пераехаў туды разам з жонкай. Сужонкі Сцюарт шмат падарожнічалі, што дало Мэры матэрыял для некалькіх раманаў, дзеянне якіх адбываецца за мяжой: у Францыі, Грэцыі, іншых краінах.

У 2001 годзе Фрэдэрык памёр. Пасля яго смерці пісьменніца пражывала ў Эдынбургу разам са сваёй пляменніцай Джэніфер Огдэн[12].

Бібліяграфія правіць

Рамантычныя трылеры правіць

  • Мадам, вы будзеце гаварыць?[en] (Madam, Will You Talk?, 1955)
  • Вогнішча апоўначы (Wildfire at Midnight, 1956)
  • Гром раздаецца справа (Thunder on the Right, 1957)
  • Дзевяць карэт чакаюць цябе (Nine Coaches Waiting, 1958)
  • Мой брат Майкл (My Brother Michael, 1959)
  • Увітае плюшчом дрэва (The Ivy Tree, 1961)
  • Месяцавыя прадзільшчыцы (The Moon-Spinners, 1962)
  • Гэта грубае чараўніцтва (This Rough Magic, 1964)
  • Палёты над зямлёй (Airs above the Ground, 1965)
  • Ганчакі Гаўрыіла (The Gabriel Hounds, 1967)
  • Вецер з невялікіх астравоў (The Wind Off the Small Isles, 1968)
  • Не кранай котку (Touch Not the Cat, 1976)
  • Цярновы прыстанак (Thornyhold, 1988)
  • Буравеснік (Stormy Petrel, 1991)
  • Ружовы катэдж (Rose Cottage, 1997)

Жыццё Мерліна правіць

Дзіцячыя аповесці правіць

  • Маленькая мятла (The Little Broomstick, 1971)
  • Людвік і зорны конь (Ludo and the Star Horse, 1974)
  • Прагулка ў Воўчым лесе (A Walk in Wolf Wood, 1980)
  • Замак небяспекі (The Castle of Danger, 1981)

Паэзія правіць

  • Мароз на акне і іншыя вершы (Frost on the Window: And other Poems, 1990)

Экранізацыі правіць

  • «Мерлін з крыштальнага грота»
  • «Месяцавыя прадзільшчыцы» (The Moon-Spinners, 1964)
  • «Мэры і кветка вядзьмаркі» (2017)

Узнагароды правіць

Заўвагі правіць

  1. Mary Stewart // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Mary STEWART // NooSFere — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Internet Movie Database — 1990. Праверана 20 чэрвеня 2019.
  4. а б Blain V., Grundy I., Clements P. The Feminist Companion to Literature in English: Women Writers from the Middle Ages to the Present — 1990. — P. 1030.
  5. а б в Internet Movie Database — 1990. Праверана 12 студзеня 2019.
  6. Mary Stewart // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. Babelio — 2007. Праверана 12 студзеня 2019.
  8. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 12 студзеня 2019.
  9. https://www.noosfere.org/livres/auteur.asp?numauteur=-42042&Niveau=bio Праверана 12 студзеня 2019.
  10. Virtual International Authority File[Dublin, Ohio]: OCLC, 2003. Праверана 12 студзеня 2019.
  11. Шведская база дадзеных фільмаўSvenska Filminstitutet. Праверана 12 студзеня 2019.
  12. Mary Stewart’s forgotten novella is the perfect celebration of her centenary year (англ.). The Guardian (17 верасня 2016). Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2021. Праверана 27 студзеня 2021.

Спасылкі правіць