Мэры Тод Лінкальн

Мэры Эн Тод Лінкальн (англ.: Mary Ann Todd Lincoln, 13 снежня 1818 — 16 ліпеня 1882) — жонка 16-га прэзідэнта ЗША Аўраама Лінкальна, першая лэдзі ЗША з 1861 па 1865 год.

Мэры Тод Лінкальн
англ.: Mary Lincoln
першая лэдзі ЗША
4 сакавіка 1861 — 15 красавіка 1865
Папярэднік Харыет Лэйн
Пераемнік Эліза Мак-Кардл-Джонсан
Нараджэнне 13 снежня 1818(1818-12-13)[1][2][…]
Смерць 16 ліпеня 1882(1882-07-16)[1][2][…] (63 гады)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні англ.: Mary Ann Todd
Бацька Robert Smith Todd[d][3]
Маці Ann Eliza Parker[d][3]
Муж Аўраам Лінкальн[4]
Дзеці Тэд Лінкальн[d][5], Эдвард Бейкер Лінкальн[d][5], Уільям Лінкальн[d][5] і Роберт Тод Лінкальн[5]
Веравызнанне прэсвітэрыянства
Партыя
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 1861 Аўраам Лінкальн уступіў на пасаду прэзідэнта ЗША. У якасці першай лэдзі Мэры выдаткавала шмат часу на мадэрнізацыю Белага дома. Таксама падчас Грамадзянскай вайны яна часта рабіла паездкі па шпіталях, дзе наведвала параненых салдат. Мэры Лінкальн выступала супраць рабства і падтрымлівала палітыку свайго мужа ў дачыненні да захавання саюза.

Праз пяць дзён пасля заканчэння вайны, 14 красавіка 1865 года, Аўраам Лінкальн быў застрэлены на спектаклі ў тэатры Форда. Жонка, якая знаходзілася побач з мужам падчас прадстаўлення, так і не змагла акрыяць пасля трагедыі. У 1875 годзе сын Роберт змясціў яе ў псіхіятрычную клініку. Рэшту жыцця Мэры Лінкальн правяла ў Францыі. Памерла яна ў 1882 годзе ва ўзросце 63 гадоў.

Зноскі

  1. а б Caroli B. B. Mary Todd Lincoln // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lundy D. R. Mary Ann Todd // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. а б в г Lundy D. R. The Peerage Праверана 2 студзеня 2022.

Спасылкі

правіць