Мэцью Джылкс

шатландскі футбаліст

Мэцью Джылкс (англ.: Matthew Gilks; нар. 4 чэрвеня 1982, Рочдэйл, Англія) — шатландскі футбаліст, брамнік. У цяперашні час працуе трэнерам брамнікаў у англійскім клубе «Болтан Уондэрэрс»

Футбол
Мэцью Джылкс
MattGilks.jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 4 чэрвеня 1982(1982-06-04)[1][2] (40 гадоў)
Грамадзянства Flag of Scotland.svg Шатландыя
Flag of England.svg Англія
Рост 185 см
Вага 84 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Англія Болтан Уондэрэрс
Пасада трэнер брамнікаў
Маладзёжныя клубы
1995—2000 Англія Рочдэйл
Клубная кар’ера[* 1]
2000—2007 Англія Рочдэйл 176 (-?)
2007—2008 Англія Норвіч Сіці 0 (0)
2008—2014 Англія Блэкпул 182 (-257)
2008   Англія Шрусберы Таўн 4 (-2)
2014—2016 Англія Бернлі 0 (0)
2016—2017 Шатландыя Рэйнджэрс 0 (0)
2017 Англія Уіган Атлетык 14 (-15)
2017—2019 Англія Скантарп Юнайтэд 42 (-42)
2019 Англія Лінкальн Сіці 12 (-6)
2019—2020 Англія Флітвуд Таўн 5 (-7)
2020—2022 Англія Болтан Уондэрэрс 36 (-36)
Нацыянальная зборная[* 2]
2017— Шатландыя Шатландыя 3 (-2)
Трэнерская кар’ера
2020— Англія Болтан Уондэрэрс брамнікі
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 2 снежня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 2 снежня 2022

Клубная кар’ераПравіць

Першай камандай Мэцью быў клуб з ягонага роднага горада «Рочдэйл», дзе ён правёў сем сезонаў. Пасля гэтага кар’ера працягнулася ў «Норвіч Сіці», але там Джылкс уладкаваўся толькі на лаўцы запасных. У «Блэкпуле» выступаў з 2008 года, за гэты клуб Джылкс дэбютаваў 12 жніўня 2008 года ў матчы на Кубак футбольнай лігі, дзе ягоная каманда атрымала паражэнне з лікам 2:0 ад клуба «Маклсфілд Таўн»[3]. Разам з клубам браў удзел у матчах Прэм’ер-лігі сезона 2010/11. Нягледзячы на вылет «Блэкпула» з найвышэйшага англійскага дывізіёна па выніках сезона, Джылкс падпісаў новы двухгадовы кантракт з клубам у ліпені 2011 года[4].

У ліпені 2014 года Джылкс падпісаў двухгадовы кантракт з клубам «Бернлі», які выйшаў у Прэм’ер-лігу[5], аднак у камандзе заставаўся на лаўцы запасных, з’яўляўся на полі толькі ў двух матчах Кубка лігі. У чэрвені 2016 года перайшоў у шатландскі «Рэйнджэрс», дзе таксама быў рэзервовым брамнікам, а ў студзені 2017 года далучыўся да «Уіган Атлетык», дзе гуляў да канца сезона 2016/17.

У сезоне 2017/18 быў асноўнам брамнікам клуба «Скантарп Юнайтэд» у англійскай Лізе 1, але ў наступным сезоне перастаў з’яўляцца на полі, а ў студзені 2019 года ў якасці свабоднага агента стаў іграком «Лінкальн Сіці», якому дапамог перамагчы ў Лізе 2.

Сезон 2019/20 правёў у «Флітвуд Таўн», а ў жніўні 2020 года далучыўся да «Болтан Уондэрэрс» у якасці гуляючага трэнера брамнікаў. У студзені 2022 года завяршыў кар’еру іграка і сканцэнтраваўся на трэнерскай дзейнасці ў клубе.

Міжнародная кар’ераПравіць

Нягледзячы на тое, што Мэцью нарадзіўся ў Англіі, у жніўні 2010 года ён быў выкліканы ў нацыянальную зборную Шатландыі. Гэтае стала магчымым дзякуючы таму, што ягоная бабуля з’яўлялася шатландкай. 15 жніўня 2012 года Джылкс дэбютаваў у складзе зборнай Шатландыі, правёўшы тайм у таварыскім матчы супраць зборнай Аўстраліі[6].

Зноскі

СпасылкіПравіць