Мэцью Дзікман
Мэцью Дзікман (англ.: Matthew Dickman; нар. 1975, г. Портленд, штат Арэгон, ЗША) — амерыканскі паэт, лаўрэат American Poetry Review (2008).
Мэцью Дзікман | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 20 жніўня 1975 (49 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, сцэнарыст |
Узнагароды |
Творчасць
правіцьСвае першыя паэтычныя спробы М. Дзікман звязвае з імем Эн Сэкстан, паэтэсы, якой у старэйшых класах захаплялася сяброўка, у якую ён быў закаханы. Каб спадабацца дзяўчыне, Дзікман спрабаваў пераняць манеру пісьма Сэкстан. Але стасункі з дзяўчынай скончыліся новай закаханасцю, гэтым разам у паэзію. З таго часу Мэцью пачаў пісаць.
Паводле прызнання аўтара, ступень магістра ён атрымліваў цягам 7 гадоў, і з 75 % працаў яго звальнялі. Паэт і пекар, Мэцью атрымаў ступень магістра прыгожых мастацтваў у Тэхаскім універсітэце ў Остэне. Шмат падарожнічаў па Амерыцы і зноў вярнуўся ў Портленд, дзе і працуе ў краме, гатуючы піцу і бутэрброды, але спадзяецца распачаць выкладніцкую дзейнасць ва ўніверсітэце ці заняцца чым-небудзь іншым.
Вершы Мэцью Дзікмана друкаваліся ў часопісах Boston Review, The New Yorker, Clackamas Literary Review і іншых. У 2008 годзе выйшла яго першая сур'ёзная кніга паэзіі All American Poem, а раней — два зборнікі: Amigos (Q Ave Press, 2007) і Something About a Black Scarf (Azul Press, 2008).
Беларускія пераклады
правіцьПаасобныя паэтычныя творы М. Дзікмана на беларускую пераклала Ю. Цімафеева.
Спасылкі
правіцьАртыкулу нестае спасылак на крыніцы. |