Мюнстэрская мастацкая акадэмія

Мюнстэрская мастацкая акадэмія (ням.: Kunstakademie Münster) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у горадзе Мюнстэр.

Мюнстэрская мастацкая акадэмія
ням.: Kunstakademie Münster
Logo Kunstakademie Münster.jpg
Ansicht Kunstakademie Münster.jpg
Арыгінальная назва ням.: Kunstakademie Münster
Заснаваны 1971
Год рэарганізацыі 1987
Студэнты 332[1]
Размяшчэнне Мюнстэр
Сайт folkwang-uni.de

Агульная характарыстыкаПравіць

Гэта мастацкая вышэйшая навучальная ўстанова, які мае ўніверсітэцкі статус з правам прысваення навуковай ступені доктара і правядзення хабілітацыі. Дыяпазон курсаў уключае цыкл «Вольных мастацтваў», а таксама (часткова) навучанне настаўнікаў у галіне мастацтва для трох тыпаў агульнаадукацыйных школ у Паўночным Рэйне-Вестфаліі.

Заснавана ў 1971 годзе як інстытут мастацкіх педагогаў пры Дзюсельдорфскай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Установа стала незалежнай у 1987 годзе. Акадэмія базуецца ў так званым кампусе Леанарда з 2001 года, у якім першапачаткова размяшчаліся казармы. На тэрыторыі былой арэны для верхавой язды галоўны корпус акадэміі быў пабудаваны ў адпаведнасці з планамі аўстрыйскага архітэктара Гюнтэра Даменіга, ён акружаны карпусамі, у якіх раней размяшчаліся стайні і іншыя казарменныя памяшканні. Сёння тут размяшчаюцца класныя студыі і некаторыя майстэрні акадэміі. Таксама тут знаходзіцца бібліятэка архітэктуры, дызайну і мастацтваў.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 28 верасня 2017.

СпасылкіПравіць