Мядзвёдаўка (Магілёўскі раён)
вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі
Мядзвёдаўка[1] (трансліт.: Miadzviodaŭka, руск.: Медвёдовка) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Кадзінскага сельсавета.
Вёска
Мядзвёдаўка
| ||||||||||||||||||||
Да 15 студзеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Вяйнянскага сельсавета[2].
Гісторыя
правіцьЗгадваецца ў 1702 годзе як вёска ў Вяйнянскім войтаўстве Магілёўскай эканоміі ў Аршанскім павеце ВКЛ[3].
Славутасці
правіць- Каля вёскі знойдзены дахрысціянскі культавы камень Мядзведзь. Захоўваецца ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Еўдакіма Раманавіча Раманава.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
- ↑ НГАБ у Мінску, ф. 1817, воп. 1, спр. 39, с. 208
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мядзвёдаўка (Магілёўскі раён)