Мечыслаў Ракоўскі
Мечыслаў Ракоўскі (польск.: Mieczysław Rakowski, 1 снежня 1926, Кавалёўка-маёнтак, Вялікапольскае ваяводства, Польшча — 8 лістапада 2008, Варшава, Польшча) — польскі камуністычны дзеяч часоў ПНР, Прэм'ер-міністр ПНС у 1988—1989 гадах . Быў дэпутат сейма ПНР 6, 7, 8 і 9 скліканняў. Таксама апошні Першы сакратар Польскай Аб'яднанай Рабочай Партыі (ПОРП).
Мечыслаў Ракоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Mieczysław Franciszek Rakowski | |||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1 снежня 1926[1][2][…] |
||||||
Смерць |
8 лістапада 2008[3][4] (81 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Жонка | Wanda Wiłkomirska[d] і Elżbieta Kępińska[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПаходзіў з Вялікапольскага ваяводства. Падчас нямецкай акупацыі працаваў на чыгуначных прадпрыемствах Познані.
У 1945—1949 — афіцэр Польскай Народнай Арміі. Пасля вучыўся ў Інстытуце агульных навук пры ПОРП. Доктар гістарычных навук з 1956 года.
З 1946 года сябра Польскай Рабочай Партыі, пасля яе расфармавання належаў да Польскай Аб'яднанай Рабочай Партыі.
З 1957 года быў палітычны работнік пры ЦК ПОРП.
У 1979—1989 пастаянна абіраўся ў Сойм.
У 1975 годзе стаў членам Цэнтральнага Камітэта ПОРП.
У 1989 годзе пасля сыходу Войцеха Ярузельскага займаў пасаду Першага сакратара ЦК ПОРП.
У 1997 годзе быў узнагароджаны крыжом «За Адраджэнне Польшчы», указ аб узнагароджанні падпісаў Аляксандр Квасьнеўскі.
Памёр у 2008 годзе ад рака.
Зноскі
- ↑ Mieczysław Rakowski // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Mieczysław Franciszek Rakowski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Mieczyslaw Rakowski // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://bs.sejm.gov.pl/F?func=find-acc&acc_sequence=000013653&find_code=SYS&local_base=ARS10