Адкрыць галоўнае меню
Мячэць Фейсала

Мячэць Фейсала (урду: شاہ فیصل مسجد) — нацыянальная мячэць у Ісламабадзе, адна з самых вялікіх мячэцяў у свеце. Мячэць вядомая ў ісламскім свеце дзякуючы сваім памерам, плошчай больш 5 000 м², здольная змясціць 300 000 вернікаў.

У 1969 годзе быў праведзены міжнародны конкурс, у якім удзельнічалі архітэктары з 17 краін прадставілі 43 прапановы. Быў выбраны праект турэцкага архітэктара Ведата Далакая.

Будаўніцтва мячэці пачалося ў 1976 годзе Нацыянальнай Будаўнічай арганізацыяй Пакістана і фінансавалася ўрадам Саудаўскай Аравіі. Кошт праекта склаў больш чым 130 мільёнаў саудаўскіх рыялаў. Кароль Фейсал ібн Абдэль Азіз ас-Сауд вельмі спрыяў фінансаванню будаўніцтва, і пасля яго забойства ў 1975 годзе і мячэць, і дарога, якая вядзе да яе, былі названыя ў яго гонар.

Мячэць была скончаная ў 1986 годзе.