Адкрыць галоўнае меню

Ісламская архітэктура — сукупнасць архітэктурных стыляў краін Блізкага і Сярэдняга Усходу, Каўказа, Індыі і Пірэнэйскага паўвострава. Прынцыпы мусульманскай архітэктуры сфармаваліся пасля VII стагоддзя пад уплывам ісламу як пануючай рэлігіі ў рэгіёне. Традыцыйна вылучаюць пяць архітэктурных школ: сірыйска-егіпецкую, персідскую, індыйскую, магрыбскую і асманскую (драбнейшыя — іракская, сярэднеазіяцкая, лічацца вытворнымі)

ГісторыяПравіць

Архітэктурны стыль узнік у VII стагоддзі на Блізкім Усходзе. Першая мячэць была пабудавана ў Медыне адразу пасля хіджры прарока Мухамеда. З паўночнага боку (звернутага ў Ерусалім) на пальмавых ствалах быў замацаваны дах для абароны вернікаў ад сонца.

Ужо першыя мячэці, якія былі пабудаваныя ў буйных гарадах заваяваных мусульманамі, мелі дах, які абапіраўся на калоны. Часам гэта былі ствалы дрэў, часам выкарыстоўвалі калоны разбураных будынкаў грэка-рымска-візантыйскага перыяду. Пасля таго, як Мека падпарадкавалася ісламу, у кожнай мячэці ўсталёўвалася ніша — міхраб, якая паказвала кіблу — кірунак на Меку.

Першыя мячэці будаваліся з аглядкай на візантыйскую царкоўную архітэктуру. Пасля ператварэння царквы Іаана Хрысціцеля ў Дамаску ў мячэць, на заваяваных землях сталі будаваць мячэці, якія паўтаралі план гэтага будынка. Некаторыя з іх паўтаралі крыжападобны план, характэрны для візантыйскіх цэркваў. Па такому плану пабудавана мячэць султана Хасана ў Каіры. Пазней такія мячэці пачалі абрастаць дапаможнымі памяшканнямі: бібліятэкамі, школамі, бясплатнымі сталовымі

Тыпы будынкаўПравіць

МячэцьПравіць

Мячэць — месца для малітвы і набажэнства, малітоўны дом у мусульман. У сярэднія стагоддзі мячэць акрамя рэлігійных функцый адыгрывала і сацыяльныя — у ёй адбывалася навучанне, сходы жыхароў, падаваўся прытулак падарожнікам і г . д.

МедрэсэПравіць

Медрэсэ — мусульманскія рэлігійныя навучальныя ўстановы. Медрэсэ адкрываліся звычайна пры вялікіх мячэцях. У іх рыхтавалі служыцеляў культу, настаўнікаў пачатковых мусульманскіх школ, а таксама служачых дзяржапарату

ХанакаПравіць

Ханака (перс.: خانگاهخانگاه), Завія (араб. زاوية‎‎زاوية‎‎), Текіе (турэцк.: tekketekke) — памяшканні для пражывання суфійскіх настаўнікаў і іх паслядоўнікаў

РыбатПравіць

Рыбат — збудаванне, якое адначасова была мусульманскім кляштарам і крэпасцю

Грамадскія збудаванніПравіць

Для ісламскай архітэктуры характэрныя караван-сараі (заезныя двары), крытыя рынкі, грамадскія лазні (хамам) і інш. збудаванні

СтыліПравіць

Персідская ісламская архітэктураПравіць

 
Маўзалей Імама Рэзы у Мешхедзе

Ісламскае заваяванне Ірана ў VII стагоддзі прывяло да таго, што ісламская архітэктура ранняга перыяду пераняла і прыняла архітэктурныя традыцыі былой Персідскай імперыі.

У Х ст. з'яўляецца новы тып мячэцяў, якія плануюцца на ўзор зараастрыйскіх храмаў — квадратнае памяшканне вянчаецца купалам. Характэрным для іранскіх культавых збудаванняў стаў айван (ніша са скляпеннямі).

Для персідскага стыля ўласцівыя конусападобныя цагляныя калоны, вялікія аркады і аркі, якія падтрымліваюцца некалькімі калонамі. У Паўднёвай Азіі былі запазычаныя элементы індуісцкай архітэктуры, але пазней яны былі выцесненыя персідскімі матывамі.

У іранскай ісламскай архітэктуры вялікае значэнне надавалася адкрытайпрасторы ўнутранага двара. Гэта праяўлялася як у грамадзянскай архітэктуры (жылых дамах, караван-сараях, палацах), так і культавых збудаваннях (мячэцях і медрэсэ)

Магрыбская і іспанскі ісламская архітэктураПравіць

 
Альгамбра

Гэтая мячэць вядомая сваімі велічнымі аркамі. Асаблівасцю ісламскай архітэктуры магрыба з'яўляецца падабенства мячэцяў да ўмацаванняў (агароджы, тоўстыя сцены, адсутнасць вокнаў звонку), нефы, якія размешчаны перпендыкулярна да міхрабных ніш і пашыраны Т-падобны трансэпт. Найвядомейшымі аб'ектамі магрыбскай архітэктуры ісламу з'яўляюцца Мячэць Укба ў Кайруане VII—XVII стст., мячэць Аль-Карауін IX—XI стст.

З будаўніцтвам Вялікай мячэці ў Кордоба (цяпер кафедральны сабор) у 785 г. звязана ўзнікненне ісламскай архітэктуры на Іберыйскім паўвостраве. Апагеем іспанскай архітэктуры стала — Альгамбра — раскошная крэпасць-палац у Гранаде. Яе сцены ўпрыгожаны стылізаванымі расліннымі матывамі, арабскімі надпісамі і арабескі; пакрытыя паліванай пліткай.

Нават пасля заканчэння Рэканкісты доўжыўся ісламскі ўплыў на іспанскую архітэктуру

Інда-ісламская архітэктураПравіць

 
Тадж Махал

Мусульманская архітэктура Індыі сфармавалася пад уплывам традыцый персідскага дойлідства. Аднак індыйская архітэктурная школа адрозніваецца ад персідскай перш за ўсё матэрыяламі, што ўжываліся падчас будаўніцтва. Самым выбітным прыкладам інда-ісламскай архітэктуры лічыцца Тадж Махал, будаўніцтва якога было скончана ў 1648 годзе імператарам Шах-Джаханам у гонар памяці аб сваёй жонцы Мумтаз-Махал.

Асманская архітэктураПравіць

 
Мячэць Селімаў (1568—1574 гг.)

Ісламская архітэктура Турцыі развівалася пад уплывам Візантыі, Персіі і Сірыі. Турэцкія архітэктары стварылі ўласны тып купала. Больш за 500 гадоў прынцыпы візантыйскай архітэктуры (сабор св. Сафіі) служылі асновай для будаўніцтва большасці мячэцяў.

Асманы авалодалі тэхнікай будаўніцтва будынкаў з вялікай унутранай прасторай пад бязважкімі на выгляд, але масіўнымі вежамі, і дасягнулі неперасягненай гармоніі паміж знешнай і унутранай прасторай

СпасылкіПравіць