Аль-Карауін
Універсітэт Аль-Карауін (або ал-Карауійін араб. جامعة القرويين, фр. Université Al-Karaouine) — універсітэт у горадзе Фес (Марока). Заснаваны ў 859 годзе, з'яўляецца адным з духоўных і адукацыйных цэнтраў ісламскага свету. Складальнікамі Кнігі рэкордаў Гінеса прызнаецца «найстарэйшай у свеце пастаянна дзеючай вышэйшай навучальнай установай». Са сцен універсітэта выйшаў шэраг навукоўцаў, філосафаў і багасловаў, якія аказалі значны ўплыў на развіццё мусульманскай і сусветнай культуры.
Універсітэт Аль-Карауін | |
---|---|
'جامعة القرويين Jāma`at al-Qarawīīn | |
Арыгінальная назва |
'جامعة القرويين Jāma`at al-Qarawīīn |
Заснаваны | 859 |
Рэктар | Абдэльвахаб Тазі Сауд |
Краіна | |
Размяшчэнне | Фес, Марока |
Юрыдычны адрас | B.P : 2509 — FES |
Сайт | Site officiel |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУ 859 годзе на сродкі купецкай сям'і аль-Фіхры ў Фесе была заснавана мячэць, імкліва пераўтвораная ў цэнтр духоўнай адукацыі. Дзякуючы заступніцтву мараканскіх султанаў універсітэт пастаянна пашыраўся, ахопліваючы ўсе новыя вобласці ведаў. Акрамя багаслоўя вывучаліся таксама граматыка, рыторыка, логіка, медыцына, матэматыка, астраномія, хімія, гісторыя, геаграфія і музыка. У Сярэднія стагоддзі Аль-Карауін адыграў вялікую ролю ў развіцці культурных сувязяў хрысціянскай Еўропы і мусульманскага Усходу. З універсітэтам былі звязаны такія навукоўцы і філосафы, як Ібн Арабі, Ібн Хальдун, Аль-Ідрысі, Майманід, Леў Афрыканскі. І ў Аль-Карауін вывучаў матэматыку Сільвестр II Папа Рымскі.