Мідлсекскі ўніверсітэт

Мідлсекскі ўніверсітэт (англ.: Middlesex University) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у Лондане.

Мідлсекскі ўніверсітэт
англ.: Middlesex University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Middlesex University
Заснаваны 1878
Год рэарганізацыі 1992
Размяшчэнне Лондан
Сайт mdx.ac.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Назва універсітэта ўзята ад гістарычнай мясцовасці Мідлсекс на паўночным захадзе Лондана.

Гісторыю ўніверсітэта можна выводзіць з 1878 года, калі быў створаны каледж Святой Кацярыны як педагагічны каледж для жанчын. Пасля аб'яднання з некалькімі іншымі інстытутамі, універсітэт быў кансалідаваны ў сваім цяперашнім выглядзе ў 1992 годзе.

У вучэльне налічваецца больш за 19 000 студэнтаў у Лондане і больш за 37 000 па ўсім свеце. Універсітэт мае сувязі па абмене студэнтамі з больш чым 100 універсітэтамі ў 22 краінах Еўропы, ЗША і свету. Толькі ў кампусе ў Мідлсексе прадстаўлена больш за 140 нацыянальнасцей. Акрамя таго, у яго ёсць кампусы на Мальце, у Дубаі і на Маўрыкіі, а таксама шэраг мясцовых офісаў па ўсім свеце.

Cтруктура правіць

  • Факультэт мастацтваў і крэатыўных індустрый
  • Факультэт прафесійных і сацыяльных навук
  • Факультэт навукі і тэхнікі

Зноскі

Спасылкі правіць