Міжнародная марская арганізацыя
Міжнародная марская арганізацыя (англ.: International Maritime Organization, IMO) — міжнародная міжурадавая арганізацыя, з’яўляецца спецыялізаванай установай ААН, служыць апаратам для супрацоўніцтва і абмену інфармацыяй па тэхнічных пытаннях, звязаных з міжнародным гандлёвым суднаходствам.
Гісторыя
правіцьУтворана 6 сакавіка 1948 года ў Жэневе з прыняццем Канвенцыі аб Міжурадавай марской кансультатыўнай арганізацыі (англ. Inter-Governmental Maritime Consultative Organization, IMCO). Канвенцыя ўступіла ў сілу 17 сакавіка 1958 года, і зноў створаная арганізацыя прыступіла да сваёй практычнай дзейнасці. На 9-й сесіі Асамблеі гэтай арганізацыі (Рэзалюцыя A.358 (IX)) яе назва была зменена, і з 22 мая 1982 года дзейнічае яе цяперашняя назва. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Лондане.