Міжнародны гуманітарны ўніверсітэт
Міжнародны гуманітарны ўніверсітэт — украінская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Адэсе.
Міжнародны гуманітарны ўніверсітэт | |
---|---|
Міжнародний гуманітарний університет | |
Арыгінальная назва | Міжнародний гуманітарний університет |
Міжнародная назва | International Humanitarian University |
Заснаваны | 2002 |
Тып | класічны ўніверсітэт |
Рэктар | Канстанцін Віктаравіч Грамавенка |
Прэзідэнт | Сяргей Васільевіч Ківалаў |
Студэнты | 3 500 |
Аспірантура | 60 |
Юрыдычны адрас | вул. Фантанская Дарога 33, г. Адэса, Украіна |
Сайт | mgu.edu.ua |
Агульная характарыстыка
правіцьГэта вышэйшая навучальная ўстанова з калектыўнай формай уласнасці, заснаваная 20 жніўня 2002 года. Першы набор у 2003 годзе склаў усяго 100 абітурыентаў. Зараз на чатырох факультэтах і ў двух інстытутах універсітэта вучыцца больш за 3 520 студэнтаў. Яны засвойваюць праграмы падрыхтоўкі спецыялістаў па 17 спецыяльнасцях.
Універсітэт мае ўласны навучальны корпус, функцыянуюць культурны цэнтр, кінаклуб. На чарзе будаўніцтва 24-х павярховага інтэрната, канферэнц-залы, спартыўнага цэнтра, студэнцкага кафэ і сучаснага памяшкання бібліятэка.
Ва ўніверсітэце дзейнічаюць аспірантура, дактарантура і спецыялізаваныя вучоныя саветы па абароне дысертацый.
Структура
правіць- Інстытут права, эканомікі і міжнародных адносін
- Факультэт лінгвістыкі і перакладу
- Адэскі медыцынскі інстытут
- Факультэт мастацтваў і дызайну
- Каледж
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх