Міжнародны жаночы прафсаюз работнікаў швейнай прамысловасці
Міжнародны жаночы прафсаюз работнікаў швейнай прамысловасці (англ.: International Ladies Garment Workers Union (ILGWU)) — амерыканскі прафсаюз, які аб’ядноўваў работнікаў вытворчасці жаночага адзення і быў адным з першых прафсаюзаў, у склад якога ўваходзілі пераважна жанчыны.
Міжнародны жаночы прафсаюз работнікаў швейнай прамысловасці | |
---|---|
англ.: International Ladies Garment Workers Union (ILGWU) | |
Краіна | |
Тып арганізацыі | прафсаюз |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1900 |
Ліквідацыя | |
Дата скасавання | 1995 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Важную ролю ў развіцці прафсаюза адыграў ураджэнец Беларусі Давід Ісаак Дубінскі. Пры прэзідэнцтве Дубінскага ў прафсаюзе, быў заключаны першы пакт у швейнай прамысловасці аб 35-гадзінным рабочым тыдні, створаны першы фінансуемы працадаўцам фонд водпускаў рабочых, фонды аховы здароўя і сацыяльнага забеспячэння і пенсійныя фонды[1][2].
Прафсаюз завяршыў сваю дзейнасць у 1995 годзе, аб’яднаўшыся з прафсаюзам рабочых швейнай і тэкстыльнай прамысловасці ў новую арганізацыю - UNITE, якая ў 2004 годзе аб’ядналася з прафсаюзам работнікаў гасцініц і рэстаранаў і ўтварыла UNITE HERE[3].
Зноскі
- ↑ Andrew, Ruppenstein. David Dubinsky Historical Marker . The Historical Marker Database (26 лютага 2020). Праверана 11 April 2022.
- ↑ "David Dubinsky, Prominent Jewish Labor Leader Announces Retirement". Jewish Telegraphic Agency. 18 сакавіка 1966. Праверана 11 April 2022.
- ↑ History . UNITEHERE!. UNITE HERE. Праверана 18 January 2017.