Міжнародны саюз альпінісцкіх асацыяцый

Міжнародны саюз альпінісцкіх асацыяцый (фр.: Union Internationale des Associations d'Alpinisme, скар. UIAA) — арганізацыя, якая прадстаўляе сабой аб’яднанне 88 нацыянальных альпінісцкіх аб’яднанняў і арганізацый (федэрацый, асацыяцый, клубаў) з 76 краін свету. Генеральны офіс UIAA знаходзіцца ў Берне, Швейцарыя. Міжнародны саюз альпінісцкіх асацыяцый прызнаны Міжнародным алімпійскім камітэтам як арганізацыя, якая прадстаўляе альпінізм.

Лагатып МСАА

Гісторыя правіць

Міжнародны саюз альпінісцкіх асацыяцый заснаваны ў 1932 годзе ў Шамані (Францыя) 18 нацыянальнымі альпінісцкімі аб’яднаннямі. Пры стварэнні былі выпрацаваны асноўныя задачы новай арганізацыі:

  • развіццё альпінізму сярод моладзі;
  • распрацоўка міжнародных стандартаў;
  • павышэнне інфармаванасці аб бяспецы;
  • абарона навакольнага асяроддзя.

Сёння UIAA з’яўляецца агульнавядомай сусветнай арганізацыяй і прызнаным экспертам ва ўсіх пытаннях, звязаных з альпінізмам, скi-альпінізмам, скалалажанне і іншымі падобнымі відамі дзейнасці.

У 1997 годзе ўнутры Міжнароднага саюза альпінісцкіх асацыяцый (UIAA) была сфарміравана новая структура — Міжнародны савет па скалалажанні (ICC), з мэтай прадастаўлення скалалажанню значнай аўтаноміі і забеспячэння яго неабходнымі інструментамі для далейшага развіцця. У 2006 годзе UIAA вырашыў спыніць кіраванне спартовым скалалажаннем і падтрымаць стварэнне незалежнай міжнароднай федэрацыі па кіраванні гэтым відам спорту. 27 студзеня 2007 года ў Франкфурце 68 федэрацый ўвайшлі ў заснаваную Міжнародную федэрацыю спартыўнага скалалажання (IFSC). Статуты і пастановы новай міжнароднай федэрацыі былі аднадушна прыняты, і праца федэрацыі пачалася.

Колькасць нацыянальных альпінісцкіх арганізацый, якія ўваходзяць у саюз, пастаянна павялічвалася і ў цяперашні час уключае 88 арганізацый з 76 краін, якія прадстаўляюць больш за 2,5 мільёна альпіністаў, а таксама дзесяткі мільёнаў іншых зацікаўленых удзельнікаў.

Фінансаванне дзейнасці саюза ажыццяўляецца за кошт членскіх узносаў.

Спасылкі правіць