Гміна Міжэвічы (польск.: Gmina Miżewicze) — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 года ў Навагрудскім ваяводстве Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў Міжэвічах (620 жых. у 1921 годзе[1])[2].

Міжэвічы
польск.: Gmina Miżewicze
Краіна
Уваходзіць у Слонімскі павет
Уключае 36 грамад
Адміністрацыйны цэнтр Міжэвічы
Дата ўтварэння 1921
Дата скасавання 1939
Насельніцтва (1921) 5 652[1]

У міжваенны перыяд гміна Міжэвічы ўваходзіла ў склад Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства[1]. 1 кастрычніка 1927 года частка тэрыторыі гміны Міжэвічы уключана ў склад гміны Чамяры[3]. 1 красавіка 1929 года ў склад гміны Міжэвічы перададзена частка тэрыторыі гміны Дзявяткавічы[4].

У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część I — Województwo Nowogródzkie, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923
  2. Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933
  3. Dz. U. z 1927 r. Nr 81, poz. 706
  4. Dz. U. z 1929 r. Nr 11, poz. 90