Свята-Мікалаеўская царква (Гомель)

Свята-Мікалаеўская царква на Валатаве — мураваны праваслаўны храм у горадзе Гомель. Знаходзіцца на вул. Бранская, 1[1].

Праваслаўны храм
Свята-Мікалаеўская царква на Валатаве
52°27′03″ пн. ш. 31°02′07″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Гомель
Канфесія Праваслаўе
Епархія Гомельская і Жлобінская епархія
Тып будынка царква
Архітэктурны стыль класіцызм
Архітэктар Джон Кларк
Дата пабудовы 1805 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000012шыфр 313Г000012
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Будаўніцтва царквы датуецца 1805 годам, яна знаходзілася на поўдні былой вёскі Валатава[2] (зараз Цэнтральны раён Гомеля[3]). Храм быў збудаваны на датацыі і па дырэктыве графа Румянцава на месцы старой струхлелай драўлянай царквы.

У другой палове XIX стагоддзя Гомель перайшоў князю Івану Паскевічу і ўсе сяляне, якія жылі ў Валатаве, былі пераселены ў суседнюю вёску Іванаўка. У выніку чаго храм быў закрыты і пуставаў практычна паўстагоддзя.

У 1899 годзе, пасля рамонту, царква была зноў адкрыта. У часы СССР царква была закрыта.

У 1999 годзе было распачата аднаўленне храма.

Архітэктура правіць

Для будаўніцтва новага храма з Англіі быў запрошаны архітэктар Джон Кларк. Галоўны алтар быў распісаны мясцовым іканапісцам Сазонавым. Праз некалькі гадоў пасля будаўніцтва храма драўляная падлога была заменена на цагляны.

У канцы XIX стагоддзя архітэктарам Камбуравым была пачата рэстаўрацыя храма[4].

Зноскі

  1. Храм Святителя Николая Чудотворца, г. Гомель
  2. Карта окрестностей местечка Гомеля снятая глазомерно в 1838 году. — Лист 8.
  3. Гомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 15.
  4. Церковь Святого Николая в Гомеле

Спасылкі правіць