Мікалай Іванавіч Гаўрычэнка
Мікалай Іванавіч Гаўрычэнка (нар. 12 снежня 1967, г. Касцюковічы, Магілёўская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне развядзення, селекцыі, генетыкі і ўзнаўлення сельскагаспадарчых жывёл. Доктар сельскагаспадарчых навук (2008), кандыдат біялагічных навук (1997), дацэнт (2003).
Мікалай Іванавіч Гаўрычэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 снежня 1967 (56 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат біялагічных навук і доктар сельскагаспадарчых навук |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (спецыяльнасць «Заатэхнія», 1991; аспірантура, 1994; дактарантура, 2007), Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы (спецыяльнасць «Менеджмент устаноў прафесійнай адукацыі», 2009).
Працаваў у Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (1991—2016, факультэт біятэхналогіі і аквакультуры, кафедра біятэхналогіі і ветэрынарнай медыцыны, прафесар, у 2000—2003 і 2014 — загадчык кафедры, 2003—2004, 2008—2009, 2014—2016 — дэкан факультэта, 2009—2014 — прарэктар па навуковай рабоце), Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны (з 2016, рэктар, адначасова факультэт ветэрынарнай медыцыны, кафедра акушэрства, гінекалогіі і біятэхналогіі размнажэння жывёл, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: фізіялогія рэпрадукцыі; эндакрыналогія рэпрадукцыі жывёл; распрацоўка тэарэтычных і практычных асноў гарманальнага рэгулявання і павышэння пладавітасці малочных кароў[1].