Мікалай Аляксандравіч Аляксееў

баскетбаліст

Мікалай Аляксандравіч Аляксееў (нар. 12 студзеня 1978, Віцебск, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст, трэнер. Цэнтравы. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Баскетбол
Мікалай Аляксандравіч Аляксееў
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 12 студзеня 1978(1978-01-12) (46 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Клубная кар’ера[* 1]
1994—1997 РДВАР
1997—2000 Бафала Булз[d]
2000—2002 ЦСКА Масква
2002 ФМП Жалезнік Бялград[d]
2002—2003 Арсенал Тула[d]
2003—2005 Самара[d]
2005 Хімік Южнэ[d]
2005 Алімпія Ларыса[d]
2006—2007 Валміера[d]
2007—2008 Фалка Сомбатхей[d]
2008—2009 Галічына[d]
2009—2010 Кёрменд[d]
2010—2011 Фалка Сомбатхей[d]
2011—2012 Тыргу-Мурэш[d]
2013 Shahrdari Gorgan[d]
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Біяграфія

правіць

Выхаванец віцебскай ДзЮСШ N4. Першы трэнер — Алег Дзмітрыевіч Марозаў. Навучаўся ў Мінску ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Аляксандра Леанідавіча Папкова.

У 1997—2000 гадах навучаўся ў ЗША, ва ўніверсітэце Буфала. Пасля вяртання выступаў за клубы Расіі, Сербіі, Украіны, Грэцыі, Кіпра, Латвіі, Венгрыі, Румыніі, Ірана.

У 1997 годзе згуляў за моладзевую зборную Беларусі U-22 у кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы-1998[2]. Выступаў за мужчынскую зборную Беларусі па баскетболе з 1998 па 2014 год.

Пасля заканчэння гульнявой кар’еры працаваў трэнерам-выкладчыкам у Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву. Кіраваў камандай юнакоў РДВАР 2003—2004 гадоў нараджэння[3].

У 2015—2016 гадах быў другім трэнерам юнацкай зборнай Беларусі U-16. З кастрычніка 2017 па верасень 2020 года — галоўны трэнер юнацкай зборнай Беларусі U-16[4].

Дасягненні

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць