Мікалай Апанасавіч Жураўскі

Мікалай Апанасавіч Жураўскі (нар. 8 жніўня 1964, Кіркаешты, Каўшанскі раён, Малдаўская ССР) — малдоўскі канаіст, які заваяваў тры алімпійскія ўзнагароды разам са сваім напарнікам Віктарам Ранейскім. Зараз узначальвае Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Малдова.

Мікалай Жураўскі
Пол мужчынскі
Поўнае імя Мікалай Апанасавіч Жураўскі
Спецыялізацыя Веславанне на каноэ
Клуб «Дынама» (Кішынёў)
Нарадзіўся 8 жніўня 1964(1964-08-08) (59 гадоў)
Грамадзянства  СССР
 Румынія
 Малдова
Рост 175 см[1]
Вага 75 кг[1]

Біяграфія правіць

Веславаннем заняўся ў 14 гадоў, першым трэнерам быў Павел Каднікаў (з 1978 года). З 1983 года трэнаваўся пад кіраўніцтвам Аляксандра Кірычэнкі.

На Алімпіядзе у Сеуле ён выйграў два залатыя медалі, выступаючы ў складзе зборнай СССР. Цягам наступных трох гадоў Жураўскі выйграў у агульнай складанасці 8 залатых медалёў на чэмпіянатах свету па веславанні на каноэ, як у заплывах у двойцы, так і ў чацвёрцы. І ўсё ж, Жураўскі і Ранейскі не трапілі ў склад зборнай СССР на Алімпіяду-1992. Таму Жураўскі пагадзіўся выступаць пад сцягам Румыніі, аднак медалі гэта яму не прынесла. На Алімпіядзе-1996 ён і Ранейскі прадстаўлялі Малдову і выйгралі срэбны медаль, які стаў першай алімпійскай узнагародай у скарбонцы незалежнай Малдовы.

У 2001 годзе Жураўскі стае прэзідэнтам малдоўскага НАКа. На гэтым пасту ён знаходзіцца ўжо трэці тэрмін запар[2].

Зноскі

Спасылкі правіць