Віктар Іосіфавіч Рэнейскі

Ві́ктар Іо́сіфавіч Рэне́йскі (нар. 24 студзеня 1967, Бабруйск) — беларускі і малдаўскі вясляр на каноэ, трэнер. Двухразовы чэмпіён Алімпійскіх гульняў, васьміразовы чэмпіён свету, ганаровы грамадзянін Бабруйска.

Віктар Іосіфавіч Рэнейскі
руск.: Виктор Иосифович Ренейский
Пол мужчынскі
Спецыялізацыя веславанне на байдарках і каноэ
Нарадзіўся 24 студзеня 1967(1967-01-24) (57 гадоў)
Грамадзянства
Рост 178 см
Вага 81 кг[1]

Біяграфія

правіць

У 1986—1991 гадах 14 разоў станавіўся чэмпіёнам СССР. У 1985 годзе стаў двухразовым чэмпіёнам свету сярод юніёраў. У 1986 годзе стаў сярэбраным прызёрам на чэмпіянаце свету ў Манрэалі на каноэ-двойцы на дыстанцыі 500 м. У 1988 годзе на Алімпійскіх гульнях у Сеуле выйграў два залатыя медалі на каноэ-двойцы ў пары з Мікалаем Жураўскім на дыстанцыях 500 і 1000 м. У 1989—1991 гадах 8 разоў перамагаў і па адным разе здабываў сярэбраны і бронзавы медалі на чэмпіянатах свету на розных дыстанцыях.

У 1992 годзе Рэнейскі і Жураўскі не змаглі прайсці адбор у Аб’яднаную каманду на Алімпійскія гульні ў Барселоне. Пасля гэтага Рэнейскі стаў выступаць за Беларусь, а Жураўскі — за Румынію. У 1994 годзе Мікалай Жураўскі вярнуўся ў Малдову і ўгаварыў Віктара Рэнейскага выступаць за малдаўскую зборную. У 1995 годзе яны сталі сярэбранымі прызёрамі чэмпіяната свету ў Дуйсбургу на дыстанцыі 500 м, а ў 1996 годзе выйгралі сярэбраны медаль Алімпійскіх гульняў у Атланце ў той жа самай дысцыпліне.

У 1999—2002 гадах працаваў трэнерам у Харватыі, пасля стаў начальнікам нацыянальнай каманды Беларусі. З лістапада 2015 года галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Малдовы па веславанні на байдарках і каноэ.

У 1990 годзе скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры.

Узнагароды

правіць

Зноскі

правіць

Літаратура

правіць

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).