Адкрыць галоўнае меню

Мікалай Артамонович Шавялёў (25 снежня 189921 лістапада 1943) — савецкі ваенны дзеяч, капітан Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, Герой Савецкага Саюза (30 кастрычніка 1943 года)[1].

Мікалай Артамонавіч Шавялёў
Николай Артамонович Шевелёв
Дата нараджэння 25 снежня 1899(1899-12-25)
Месца нараджэння Бранск
Дата смерці 21 лістапада 1943(1943-11-21) (43 гады)
Месца смерці Лоеў
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19181923; 19411943
Званне
Капітан
Бітвы/войны Грамадзянская вайна ў Расіі,
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 25 снежня 1899 года ў вёсцы Бежычы (цяпер у межах горада Бранска) у сям'і селяніна. Рускі. Член КПСС з 1931 года.

Скончыў сельскагаспадарчы тэхнікум. Працаваў на паравозабудаўнічым заводзе ў Бранску. У Чырвонай Арміі ў 1918-1923 і з кастрычніка 1941 года. Удзельнік Грамадзянскай вайны.

На фронце ў Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1942 года. Намеснік камандзіра батальёна па палітычнай частцы 120-га стралковага палка (69-я стралковая дывізія, 65-я армія, Цэнтральны фронт) капітан Шэвелеў з дэсантнай групай 15 кастрычніка 1943 года фарсіраваў Дняпро ў раёне пасёлка Радуль (Рыпкынскі раён Чарнігаўскай вобласці), захапіў і ўтрымліваў рубеж, забяспечваючы пераправу падраздзяленняў палка.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 30 кастрычніка 1943 года. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі. Памёр ад ран 21 лістапада 1943 года.

Пахаваны ў гп. Лоеў Гомельскай вобласці, дзе яго імем названа вуліца. Мемарыяльная дошка ўстаноўлена ў горадзе Мазыр Гомельскай вобласці.

Узнагароды СССРПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.

СпасылкіПравіць