Мікалай Георгіевіч Агурцоў
Мікалай Георгіевіч Агурцоў (28 снежня 1925, Кароча, Белгародская вобласць, Расія — 2008) — педагог, спецыяліст у галіне агульнай педагогікі. Доктар педагагічных навук (1981), прафесар (1988). Заслужаны настаўнік Беларускай ССР (1979).
Мікалай Георгіевіч Агурцоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 снежня 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2008 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар педагагічных навук (1981) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Краснадарскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1955).
Выкладаў у Таганрогскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (Расія; дэкан факультэта педагогікі і методыкі пачатковай адукацыі), Бельцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце (Малдова), Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце замежных моў (з 1967), Навукова-даследчым інстытуце педагогікі Міністэрства народнай адукацыі БССР (з 1969), Беларускім дзяржаўным універсітэце (1994—1999), Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (1989—1994 і з 1999, кафедра псіхалогіі і педагогікі, прафесар, у 1999—2006 гадах — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: педагогіка; псіхалогія; фарміраванне асобы.
Бібліяграфія
правіць- Содержание и процесс формирования мировоззрения старшеклассников при изучении гуманитарных предметов : автореферат диссертации … доктора педагогических наук : 13.00.01 / Огурцов Николай Георгиевич. — Ленинград, 1981.
- Формирование коммунистических перспективных устремлений советских школьников : автореферат диссертации … кандидата педагогических наук / Огурцов Н. Г. — Москва, 1963.
Літаратура
правіць- Огурцов Николай Георгиевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 527. — Ошибочные сведения: год присвоения ученой степени доктора наук (1964); место работы — Таганрогский университет.
Спасылкі
правіць- Агурцоў Мікалай Георгіевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Агурцоў Мікалай Георгіевіч, доктар педагагічных навук на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»