Мікалай Дамаскі
Мікалай Дамаскі (стар.-грэч.: Νικόλαος Δαμασκηνός; лац.: Nikolaus Damascenus; каля 64 да н.э., Дамаск — пасля 4 года н.э.) — старажытнагрэчаскі гісторык і філосаф.
Мікалай Дамаскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 64 да н.э. |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, філосаф, пісьменнік |
Біяграфія
правіцьМікалай паходзіў з македонскай або элінізаванай арамейскай сям'і. Яго бацькам быў Антыпатр, багаты і паважаны чалавек у Дамаску. Мікалай атрымаў бліскучую адукацыю, і ў 30-я яму было даверана выхаванне дзяцей Клеапатры VII і Марка Антонія — Аляксандра Геліяса і Клеапатры Селены II. Дзякуючы гэтаму Мікалай наблізіўся да яе двара, дзе і пазнаёміўся з Ірадам I. Ірад зрабіў адукаванага грэка сваім сакратаром, часта звяртаўся да яго дапамогі ў дыпламатычных даручэннях[1]. Таксама Мікалай займаўся з Ірадам філасофіяй і рыторыкай. Пад уплывам Ірада, які зацікавіўся гісторыяй, Мікалай напісаў сваё найбуйнейшае сачыненне — «Гісторыю»[2][3].
Сачыненні
правіцьНайбольш вядомая праца — «Гісторыя» — цалкам не захавалася. Паводле розных даных, налічвала ад 80 да 144 кніг. Лепш за ўсё захаваліся фрагменты першых кніг (1—7), некалькі горш — позніх (103—124), большасць кніг не захавалася зусім.
У якасці крыніц па блізкаўсходнім рэгіёне Мікалай выкарыстоўваў працы Ктэсія і Ксанфа, па Грэцыі — Эфара, Геланіка і Герадота. Пры гэтым адзначаецца, што ён у значнай ступені перапрацоўваў крыніцы, а таксама інтэрпрэтаваў міфічныя сюжэты на рацыянальны лад[1].
Таксама захаваліся значныя фрагменты працы «Пра жыццё Цэзара Аўгуста і пра яго выхаванне», урыўкі з каментарыяў да Арыстоцеля, рукапіс «Пра расліны», фрагменты этнаграфічнага сачынення «Збор займальных звычаяў» і некалькі іншых твораў. Існуе меркаванне, што «Пра жыццё Цэзара Аўгуста» магло быць працай, якая адаптавала аўтабіяграфію Аўгуста для грэчаскай часткі Рымскай імперыі[1].
Зноскі
- ↑ а б в Веселаго Е. Б. Николай Дамасский // Вестник древней истории. — 1960. — №3. — С. 235—244
- ↑ Excerpta Historica iussu imperatoris Constantini Porphyrogenetae collecta. — Т. III. — P. 327
- ↑ Мікалай Дамаскі. Пра сваё жыццё і сваё выхаванне (фрагменты)
Літаратура
правіць- Nikolaos 20 // Paulys Realencyclopädie der classischen Altertumswissenschaft. — Bd. XVII,1. — Stuttgart: J. B. Metzler, 1936. — Sp. 362—424: тэкст на нямецкай